Пліса (прыток Нёмана)
Jump to navigation
Jump to search
Пліса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 25 км |
Плошча басейна | 121 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць |
Вусце | рака Нёман |
· Месцазнаходжанне | за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна |
Ухіл ракі | 3,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Навагрудскі раён |
Пліса́ — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Даўжыня ракі 25 км, плошча вадазбору 121 км². Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць. Працякае ў межах Навагрудскага ўзвышша. Упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізаванае. Асноўныя прытокі — Беніца, Ляхаўка (справа) і Лешчанка[1] (злева). Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]