Падрось
Вёска
Падрось
|
Падро́сь[1] (трансліт.: Padroś, руск.: Подрось) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 124 жыхары. У 1914 г. 43 двары, 248 жыхароў.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
На 01.01.2004 г. 50 двароў, 88 жыхароў.
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Каля вёскі курганны могільнік, ранняе Сярэднявечча (XI—XII ст.). За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Піскаж, 7 курганаў. Насыпы дыяметрам 4-6 м, вышынёй 0,4-0,9 м. У 3 насыпах пахавальны абрад трупаспаленне, у астатніх — трупапалажэнне. Знойдзены ўпрыгажэнні (скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, пацеркі, фібула), прылады працы (2 жалезныя нажы, шыфернае прасліца, абломак жалезнага сярпа).
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Ірэна Целеш-Бурчык (нар. 1940) — актрыса тэатра.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт По́дрась
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх