Польска-беларуская сцяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раздзяляльны бар’ер на дзяржаўнай мяжы Польшчы і Беларусі пабудаваны ў 2022 годзе польскімі ўладамі для прадухілення незаконнай міграцыі[1][2][3].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падставай для ўзвядзення агароджы стаў [[Міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам (2021)|міграцыйны крызіс], які пачаўся вясной 2021 года. З лета таго ж года рэзка ўзрасла колькасць спробаў нелегальна перасекчы граніцу мігрантамі з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. У перыяд з 2 верасня па 30 лістапада ў 183 населеных пунктах Падляскага і Люблінскага ваяводстваў, прылеглых да мяжы з Беларуссю, дзейнічала надзвычайнае становішча[4][5].

29 кастрычніка 2021 года Сейм прыняў разгляданы ў тэрміновым парадку закон аб будаўніцтве муру ўздоўж дзяржаўнай мяжы з Беларуссю[6], які ўступіў у сілу 4 лістапада пасля падпісання Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам[7]. Будаўніцтва было ацэнена ў 1 мільярд 615 мільёнаў злотых (больш за 400 мільёнаў долараў)[8][9].

Будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

4 студзеня 2022 года намеснік кіраўніка МУС Польшчы Мацей Вонсік абвясціў, што Пагранічная служба краіны падпісала дагаворы з падрадчыкамі аб будаўніцтве сталёвай перашкоды з калючым дротам на мяжы з Беларуссю. Агульная яе даўжыня павінна скласці 186 кіламетраў з уладкаваннем 22 брамак для праходу жывёл[10].

24 студзеня прэс-сакратар польскай памежнай аховы Ганна Міхальская заявіла журналістам пра гатоўнасць да пачатку будаўніцтва сцяны[11].

Узвядзенне загароды было скончана 30 чэрвеня[12][13][14].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Супраць будаўніцтва сцяны выступілі экаактывісты як у Польшчы, так і ў Беларусі. Паводле іх, яна рассячэ на дзве часткі экасістэму, у тым ліку ў Белавежскай пушчы, унесенай у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[15][16].

Акрамя таго, палітыкі назвалі сцяну неэфектыўнай для барацьбы з мігрантамі, прыводзячы ў прыклад падобныя збудаванні на межах Венгрыі з Сербіяй і Харватыяй, пабудаваныя ў 2015 годзе. Паводле іх заяў, дадзеныя мерапрыемствы не прывялі да заканчэння незаконнай міграцыі ў Венгрыю[17].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Польша во вторник начнет строительство заграждения на границе с Белоруссией (руск.). РИА Новости (24 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  2. Work on Belarus border barrier to start on Tuesday (англ.) (24 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  3. Poland begins work on new EU-Belarus border wall to deter migrant crossings (англ.) (25 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  4. Stan wyjątkowy na granicy z Białorusią. Jest decyzja prezydenta (польск.). Polska Agencja Prasowa (2 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2023. Праверана 8 чэрвеня 2023.
  5. Польша ввела чрезвычайное положение на границе с Белоруссией (руск.). РИА Новости (2 верасня 2021). Праверана 24 красавіка 2023.
  6. Mur na granicy z Białorusią powstanie. Sejm zadecydował (польск.). Sputnik (29 кастрычніка 2021). Праверана 24 красавіка 2023.
  7. Bariera na granicy z Białorusią. Pod murem ukryto podkop (польск.) (9 жніўня 2022). Праверана 24 красавіка 2023.
  8. Andrzej Duda podpisał ustawę o budowie muru na granicy (польск.) (3 лістапада 2021). Праверана 24 красавіка 2023.
  9. В Польше приняли законопроект о возведении забора на границе с Белоруссией (руск.). РИА Новости (13 кастрычніка 2021). Праверана 24 красавіка 2023.
  10. Natalia Pacholczyk. Granica z Białorusią. Straż Graniczna podpisała umowy na budowę zapory. W tle 523 mln zł (польск.). Wiadomości (4 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  11. Польша 25 января начнет строить заграждение на границе с Белоруссией (руск.). Известия (24 студзеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  12. Koniec prac nad budową zapory na granicy z Białorusią (польск.) (30 чэрвеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  13. Польша закончила строительство забора на границе с Белоруссией (руск.). РБК (30 чэрвеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  14. Poland completes Belarus border wall to keep migrants out (англ.) (30 чэрвеня 2022). Праверана 23 красавіка 2023.
  15. Иван Сысоев. Экологи требуют от ЕС запретить Польше строить стену на границе с Беларусью (руск.). RG.RU (1 лютага 2022). Праверана 24 красавіка 2023.
  16. Чем опасно появление польской стены в Беловежской пуще? Мнение главы Минприроды Беларуси (руск.). ONT.BY (20 лістапада 2022). Праверана 24 красавіка 2023.
  17. Стену между Польшей и Белоруссией назвали неэффективной для борьбы с мигрантами (руск.). Lenta.ru (4 ліпеня 2022). Праверана 24 красавіка 2023.