Поль Бія
| Поль Бія | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Paul Barthélemy Biya'a bi Mvondo | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Bello Bouba Maigari[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ахмаду Ахіджа | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мелес Зенаўі | ||||||
| Пераемнік | Роберт Мугабэ | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 лютага 1933[1][2][…] (93 гады) |
||||||
| Бацька | Étienne Mvondo Assam[d] | ||||||
| Жонка | Jeanne-Irène Biya[d][3] і Chantal Biya[d][3] | ||||||
| Дзеці | Emmanuel Franck Biya[d][3] і Brenda Biya[d][3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Поль Бія́ (фр.: Paul Biya; нар. 13 лютага 1933[1][2][…], Mvomeka’a[d], Французскі Камерун[d]) — камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; Прэм’ер-міністр Камеруна (1975—1982), Прэзідэнт Камеруна (з 1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў вёсцы Мвамекаа. Па этнічнай прыналежнасці фанг (булу)[6]. У 1956 годзе скончыў ліцэй генерала Леклерка ў Камеруне, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «філасофія»[7]. З чэрвеня 1956 года праходзіў навучанне ў ліцэі Луі ле Гран у Парыжы, таксама вучыўся ў Сарбоне[7]. У 1962 годзе скончыў Інстытут даследаванняў «заморскіх тэрыторый» у Парыжы[8]. У тым жа годзе паступіў на дзяржаўную службу, працаваў чыноўнікам па асобых даручэннях у канцылярыі прэзідэнта Ахмаду Ахіджа, затым у 1964 годзе быў прызначаны дырэктарам кабінета ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, моладзі і культуры, а ў 1965 годзе стаў генеральным сакратаром Міністэрства[6].
30 чэрвеня 1975 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Камеруна[6].
Прэзідэнт
[правіць | правіць зыходнік]4 лістапада 1982 года прэзідэнт Ахмаду Ахіджа нечакана абвясціў пра сваю адстаўку. 6 лістапада, паводле канстытуцыі, Поль Бія змяніў яго на пасадзе прэзідэнта[6]. У жніўні 1983 года Бія абвінаваціў Ахіджа ў падрыхтоўцы чэрвеньскага дзяржаўнага перавароту[9]. 14 верасня Поль Бія стаў старшынёй партыі Камерунскі нацыянальны саюз, пераназванай у 1985 годзе ў Дэмакратычнае аб’яднанне камерунскага народа[6].

6 красавіка 1983 года ўрадавыя войскі здушылі спробу ваеннага перавароту. Пасля гэтага Бія распусціў Рэспубліканскую гвардыю[9]. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 студзеня наступнага года і быў пераабраны на выбарах 24 красавіка 1988 года з вынікам 98,75 % галасоў[10].
11 кастрычніка 1992 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Поль Бія, набраўшы 39,98 %[10]. У 1996 годзе Бія быў абраны тэрмінам на год старшынёй Арганізацыі Афрыканскага Адзінства[6]. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 кастрычніка 1997 года, ён быў пераабраны з вынікам 92,57 % галасоў[10].
11 кастрычніка 2007 года ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх Бія зноў атрымаў перамогу, набраўшы 70,92 % галасоў[10].
9 кастрычніка 2011 года Поль Бія быў пераабраны, набраўшы на прэзідэнцкіх выбарах 77,99 % галасоў[10].
Поль Бія вінаваціцца многімі ў дыктатуры, асабліва выхадцамі з былога Брытанскага Камеруна. У шматлікіх спісах сучасных дыктатараў свету Бія таксама фігуруе нароўні з Мсваці III, Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога і Робертам Мугабэ[11][12]. Так, у рэйтынгу часопіса Парад за 2009 год ён займаў 19-ю пазіцыю ў спісе найгоршых дыктатараў свету[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Paul Biya // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Paul Biya // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 https://www.blackpast.org/global-african-history/paul-biya-1933/
- ↑ https://www.prc.cm/fr/le-president/biographie
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- 1 2 3 4 5 6 Бія Поль. Біяграфія. E-News.com.ua.
- 1 2 Екатерина Адамова, Кирилл Новиков, Антон Парыгин, Максим Сухманский, Анна Черникова (01.09.2003). Все мировые лидеры. Журнал «Власть».
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Кто есть кто в мировой политике. — М.: Политиздат, 1990. — С. 61. — ISBN 5-250-00513-6.
- 1 2 Jonathan C. Randal (April 15, 1984). Tales of Ex-Leader's Role In Revolt Stun Cameroon(англ.). The Washington Post.
- 1 2 3 4 5 Elections in Cameroon(англ.). AFRICAN ELECTIONS DATABASE. Архівавана з арыгінала 3 верасня 2011. Праверана 14 чэрвеня 2014.
- ↑ David Wallechinsky, Tyrants: the World’s 20 Worst Living Dictators, Regan Press, 2006. — С. 286—290
- ↑ The World’s Worst Dictators — 2007
- ↑ Parade Magazine. « The Worlds 10 Worst Dictators», 22 March 2009
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Бія
- Прэм’ер-міністры Камеруна
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
- Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
- Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
- Кавалеры ордэна Пія IX
- Кавалеры ордэна Доблесці (Камерун)
- Кавалеры ордэна Заслуг (Камерун)
- Кавалеры ордэна Рэспублікі Сербія
- Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Асобы
- Прэзідэнты Камеруна
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
- Палітыкі XXI стагоддзя