Помнік Ізяславу
Помнік | |
Помнік Ізяславу | |
---|---|
54°00′15″ пн. ш. 27°17′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | |
Скульптар | Аляксандр Прохараў |
Дата заснавання | 2014 |
Дата пабудовы | 2014 год |
Помнік Ізяславу — помнік у Заслаўі на Цэнтральнай плошчы, прысвечаны заснавальніку горада князю Ізяславу Уладзіміравічу.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створаны мінскім скульптарам Аляксандрам Прохаравым, вучнем Анатоля Арцімовіча, які ў 1993 годзе стварыў для Заслаўя помнік Рагнедзе і Ізяславу. Помнік Ізяславу ўрачыста адкрылі падчас святкавання ў горадзе XXI Дня беларускага пісьменства. Падчас цырымоніі адкрыцця манумента міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў адзначыў, што «сёння мы аддаём даніну памяці не толькі Ізяславу, але і ўсім нашых слаўным землякам, нястомным служкам духоўнасці, дзякуючы якім на працягу стагоддзяў створаны багаты духоўны свет беларускай культуры».
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Новая кампазіцыя паказвае Ізяслава дарослым і мужным. Бронзавая фігура князя ў вышыню дасягае пяці метраў. Узвышаецца Ізяслаў над некалі сваімі ўладаннямі на гранітным пастаменце, сімвалічна трымаючы ў руках кнігу. Адзенне князя дапаўняюць нармандскі пас, меч, бранзалет і фамільны пярсцёнак.
Гістарычны нарыс[правіць | правіць зыходнік]
Ізяслаў Уладзіміравіч (пад 978/979 — 1001), сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды, быў першым з усходнеславянскіх кіраўнікоў, хто ўвёў у Полацкім княстве пісьменства і навучанне пісьму. За ягоны родавы знак уважаецца трызубец з маленькім крыжыкам на сярэднім зубцы. У 1950-х гадах у Ноўгарадзе была знойдзеная пячатка Ізяслава, надпіс на якой з'яўляецца адным з самых старажытных помнікаў пісьменства ва Усходняй Еўропе.