Перайсці да зместу

Помнік Рагнедзе і Ізяславу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Рагнедзе і Ізяславу
Краіна
Горад
Скульптар Анатоль Яфімавіч Арцімовіч
Архітэктар Ігар Вячаслававіч Марозаў
Дата заснавання 1993
Дата пабудовы 1993 год
Матэрыял Бронза

Помнік Рагнедзе і Ізяславу — помнік у Заслаўі каля Дома культуры «Свiтанак». Адкрыты ў 1993 годзе па праекце скульптара Анатоля Арцімовіча і архітэктара Ігара Марозава. Удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1998 годзе[1].

Помнік усталяваны ў гонар непакорлівай жонкі кіеўскага князя Уладзіміра, полацкай князёўны Рагнеды і яе малалетняга сына Ізяслава, разам з якім была саслана князем у полацкую вотчыну (цяпер Заслаўе), дзе правяла астатак жыцця, пастрыгшыся ў манашкі.

Зноскі