Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міністр культуры Беларусі)
Jump to navigation Jump to search
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
(Мінкульт)
эмблема
Эмблема Міністэрства культуры
Мінск. Міністэрствы інфармацыі і культуры Беларусі (02).jpg
Уваход у будынак міністэрства
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 25 жніўня 1991
Папярэдняе ведамства Міністэрства культуры і друку
Вышэйстаячае ведамства Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11
Гадавы бюджэт 230,8 млрд рублёў[1] (2009)
Міністр Юрый Бондар
Першы намеснік Ірына Дрыга
Намеснікі Аляксандр Яцко
Падведамныя органы Мінскрэстаўрацыя
Белпрамкультура
Сайт www.kultura.by

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 28 верасня 2017 года пасаду міністра займае Юрый Бондар.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[2].

Стаўленне да мэмарыялу Курапаты[правіць | правіць зыходнік]

Забаўляльная ўстанова ў ахоўнай зоне мемарыялу[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з будаўніцтвам забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол» у ахоўнай зоне непасрэдна за 50 метраў ад мемарыялу Курапаты, праваабаронцы і грамадскія актывісты, удзельнікі круглага стала «Абаронім Курапаты» накіравалі зварот у дзяржорганы аб недапушчальнасці згаданага будаўніцтва. 25 лістапада 2012 году актывісты атрымалі адказ з Міністэрства культуры, дзе сцьвярджалася пра выяўленыя парушэнні пры будаўніцтве і далейшае спыненне будаўніцтва[3]. 27 лістапада таго ж году адпаведнае прадпісанне выдала й Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Аднак 1 снежня 2014 году Міністэрства культуры скараціла ахоўную зону Курапатаў са 120 да 50 метраў, і будаўніцтва забаўляльнага цэнтру было ўзаконенае, а знос пабудоваў так і не адбыўся. Далейшыя пратэсты грамадзкасці і звароты ў суд і пракуратуру плёну не прынеслі[4][5][6]. Дзяяч беларускай палітычнай эміграцыі Зянон Пазняк ахарактаразаваў згаданае будаўніцтва і паводзіны ўладаў як «абразу нацыянальнага гонару і зьнічтажэнне нацыянальнай святыні». Палітык адзначыў, што нельга ладзіць «канкан на труне»[7].

У чэрвені 2018 году ў будынках «Бульбаш-холу» адкрылася рэстарацыя пад іншай назвай. Грамадзкасць распачала пратэсты[8][9]. У канцы кастрычніка 2018 году стала вядома, што ўладальнікі рэстарацыі падалі заяву ў міліцыю аб завядзенні крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў[10].

Будаўніцтва бізнэс-цэнтру ў ахоўнай зоне мемарыялу[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2017 году журналісты «Радыё Свабода» выявілі, што ля Курапатаў скарацілі ахоўную зону, каб на яе месцы пабудаваць бізнэс-цэнтр. Змяненне межаў было зацверджанае пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1 снежня 2014 году. Будаўніцтва бізнэс-цэнтру на былой ахоўнай зоне Курапатаў пачала кампанія «Белрэканструкцыя», а замоўнік будаўніцтва — кампанія «Кіпрэканструкцыя». Паводле інфармацыі парталу 1863x.com, галоўны ініцыятар згаданага будаўніцтва ля Курапатаў — адзін з самых багатых людзей Беларусі Ігар Анішчанка[11]. Мясцовыя жыхары і актывісты «Маладога фронту» распачалі акцыю па спыненні будоўлі[12][13]. Актывісты паставілі намёты. Супраць будаўніцтва бізнэс-цэнтру выказаліся шэраг грамадскіх дзеячаў і арганізацый Беларусі, у тым ліку нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч[14][15][16]. У выніку пратэстаў грамадскасці будаўніцтва бізнэс-цэнтру было спыненае.

Пазіцыя па руйнаванні помнікаў гісторыі і культуры[правіць | правіць зыходнік]

У траўні 2010 году кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску побач з цыркам шматфункцыянальнага комплексу. Праект прадугледжваў знос будынка першай мінскай электрастанцыі, пабудаванай у 1890 годзе. Электрастанцыя мела статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Знос станцыі падтрымала Міністэрства культуры Беларусі. Нягледзячы на тое, што паводле 28-га артыкула Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны рашэнне аб зносе гісторыка-культурных каштоўнасьцях можа прымаць толькі найвышэйшы орган выканаўчай улады Савет міністраў (і толькі ў выключных выпадках), знос электрастанцыі адбыўся ў 2012 годзе[17][18]. Па факце зносу распачатая крымінальная справа[19].

Уначы 26 красавіка 2014 году на скрыжаванні вуліц К. Маркса і Моладзевай Гародні будаўнікі знеслі гістарычны будынак XIX стагоддзя. Будынак уяўляў сабой гістарычную каштоўнасць, але яго частковы знос ухваліла Міністэрства культуры Беларусі[20][21][22]. У верасьні 2015 году ў Гародні знеслі будынак пачатку ХХ стагоддзя дзеля новабудоўлі[23]. Зімой 2016 году ў Гародні знеслі гістарычны будынак 1870 году пабудовы[24].

7 траўня 2018 году адбыўся знос будынку ў Ракаўскім прадмесці Менску па вуліцы Вызвалення, гісторыка-культурнай каштоўнасці XIX стагодзьдзя. Ад будынка засталося толькі дзьве сцяны. Знос адбыўся з ініцыятывы галавы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Паўла (Панамарова). Галоўнай мэтай зносу адзначаная пабудова комплексу Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Нягледзячы на пратэсты Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, праект пабудовы комплексу падтрымаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Грамадскі актывіст Антон Матолька(руск.) бел., які быў сведкам зносу, выклікаў міліцыю і звярнуўся ў Міністэрства культуры, аднак з Мінкульту атрымаў адказ, што знос знаходзіцца пад іх кантролем[25][26][27]. Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату яшчэ ў 2016 годзе прасіў намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Наталлю Качанаву выключыць будынкі на вуліцы Вызвалення 6 і 6а са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і даць дазвол на іх поўны знос[28]. Аднак тады міністэрства культуры запэўніла, што яно «не дазволіць зруйнаваць будынкі». Начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцяў Міністэрства культуры Натальля Хвір у камэнтары БелаПАН адзначала: «Гістарычны цэнтар Менску сам па сабе зьяўляецца каштоўнасьцю. Будынак па вуліцы Вызваленьня можна аднавіць, гэта мы і будзем рэкамендаваць царкве»[29].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Цэнтральны апарат — 7 упраўленняў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[30];
  2. 7 упраўленняў выканаўчых камітэтаў абласцей і Мінска;
  3. Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя аб’ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
  4. Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнага дойлідства і побыту;
  5. Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
  6. Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
  7. Нацыянальная бібліятэка[31].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Міністры культуры БССР[правіць | правіць зыходнік]

Міністры культуры Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008). Праверана 27 жніўня 2010.
  2. Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525. Сайт Валерыя Леванеўскага (27 жніўня 2010).
  3. Будаўніцтва «Бульбаш-хола» прыпыняецца толькі часткова , Эўрарадыё (25 лістапада 2012). Праверана 30 красавіка 2017.
  4. БелаПАН. Абаронцы Курапатаў зьвярнуліся да генэральнага пракурора , «Хартыя’97» (20 лютага 2015). Праверана 30 красавіка 2017.
  5. Арцём Мартыновіч. Праект забудовы Курапат: зоны аховы падагналі пад «Бульбаш-хол» , Эўрарадыё (16 красавіка 2014). Праверана 30 красавіка 2017.
  6. Суд отказался возбуждать дело против Минкульта за Куропаты // Беларускі Партызан (руск.) 
  7. Вольга Міцкевіч. Зянон Пазьняк: За адну назву «Бульбаш» трэба падаваць у суд , Эўрарадыё (24 кастрычніка 2012). Праверана 30 красавіка 2017.
  8. Як каля месца масавых расстрэлаў зьявіўся рэстаран // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  9. Рэстаран у Курапатах працуе, актывісты — пратэстуюць // Беларускае Радыё Рацыя
  10. Рэстарацыя «Поедем поедим» запатрабавала крымінальнай справы супраць абаронцаў Курапатаў // Радыё Свабода
  11. Как ученик Далай-Ламы уничтожает Куропаты // 1863x.com
  12. Месца будаўніцтва бізнэс-цэнтра каля Курапатаў перастала быць ахоўнай зонай два гады таму КАРТА // Наша ніва
  13. Пяць пытанняў і адказаў пра канфлікт вакол забудовы ў Зялёным Лузе каля Курапат // Наша ніва
  14. Святлана Алексіевіч падтрымала абаронцаў Курапат: «Маўчаць сорамна» // Наша ніва
  15. Аляксей Арэшка. «Гавары праўду»: Новабудоўля ля Курапат — гэта выпрабаваньне на злом гістарычнай годнасьці ўсёй нацыі , БелаПАН (25 лютага 2017). Праверана 30 красавіка 2017.
  16. ЛДП патрабуе спыніць будоўлю каля Курапат і стварыць мэмарыял , БелаПАН (25 лютага 2017). Праверана 30 красавіка 2017.
  17. У Мінску пачалі руйнаваць будынак першай электрастанцыі // Эўрарадыё, TUT.BY
  18. По факту сноса первой минской электростанции может быть возбуждено уголовное дело // ej.by (руск.) 
  19. Па факце зносу першай мінскай электрастанцыі распачатая крымінальная справа // Наша ніва
  20. Ночью в центре Гродно сносили здание, которому больше 100 лет (добавлено видео) // Вечерний Гродно (руск.) 
  21. Исторический дом на улице Карла Маркса, 22 в Гродно снесли // TUT.BY (руск.) 
  22. В центре Гродно снесли историческое здание XIX века // grodno24.com (руск.) 
  23. Фотофакт: в Гродно приступили к сносу здания начала прошлого века. На его месте появится элитная новостройка // s13.ru (руск.) 
  24. Историческое здание на К. Маркса в Гродно снесли окончательно из-за плохого состояния // grodno.in (руск.) 
  25. Теперь все ясно. Зачем Митрополит Павел просит снести исторические здания в центре Минска // citydog.by (руск.) 
  26. Как это возможно? Ради нового комплекса Белорусской православной церкви в центре Минска снесли часть исторического здания (фото) // citydog.by (руск.) 
  27. Ради нового комплекса БПЦ в центре Минска сносят часть исторического здания 19 века // TUT.BY (руск.) 
  28. "Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске // TUT.BY (руск.) 
  29. Минкульт встал на защиту исторических зданий в Минске, которые хочет снести БПЦ // TUT.BY (руск.) 
  30. Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры (руск.) . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).
  31. Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) (руск.) . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (27 жніўня 2010).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]