Помнік танкістам (Мінск)
Помнік | |
Помнік танкістам | |
---|---|
53°54′06″ пн. ш. 27°33′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Мордух Насонавіч Ліўшыц |
Дата заснавання | 1952 |
Матэрыял | Т-34-85 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік танкістам — помнік у Мінску, размешчаны каля Дома афіцэраў, на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Чырвонаармейскай.
А 23 гадзіне 2 ліпеня 1944 года танкісты 4-й гвардзейскай танкавай брыгады (камандзір палкоўнік А. А. Лосік) 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса (камандзір генерал-маёр А. С. Бурдзейны) выйшлі на ўсходнюю ўскраіну Мінска і пачалі бой з праціўнікам. Перад байцамі пастаўлена задача разведкай вызначыць сілы ворага. Першым абарону праціўніка прарваў танк малодшага лейтэнанта, камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава (экіпаж — вадзіцель П. А. Карпушаў, стралок У. Ф. Зотаў, зараджальнік В. М. Касякоў і радыст-кулямётнік I. Касцюк). Іх танк Т-34-85 прайшоў вуліцай Савецкай, знішчыў самаходную і дзве зенітныя гарматы, супрацьтанкавую гармату і каля 50 салдат праціўніка. А 2 гадзіне ночы 3 ліпеня цалкам 2-і танкавы корпус пачаў наступленне. А 5 гадзіне раніцы 4-я танкавая брыгада была ўжо на цэнтральнай магістралі горада[1].
У 1952 годзе ў гонар савецкіх танкістаў, якія вызвалілі сталіцу Беларусі — на гранітным пастаменце ўстаноўлены танк Т-34-85, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза Д. Г. Фролікава[1] (архітэктар Мордух Ліўшыц[2]).
Паводле іншых звестак Т-34 Фролікава была знішчана ў баі, а на пастамент устаноўлены танк 1944 года выпуску, які, як сцвярджаецца, быў знойдзены ў лесе пад Мінскам у акружэнні трох згарэлых «Тыграў»[3]. Яшчэ ў 1945 годзе гэты танк стаяў перад уваходам на выстаўку трафейнага ўзбраення ў Мінску на пляцоўцы за Акруговым Домам Чырвонай Арміі, у бетоне былі выліты словы Аляксандра Неўскага: «Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне». Праз тры гады выстаўку закрылі, тэхніку пусцілі на пераплаўку, а танк перадалі ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, на пустцы каля якога ён стаяў[4][5].
Спачатку на пастаменце былі словы з загаду пра заснаванне ў 1946 годзе Дня танкіста, якія адносіліся да ўсіх танкістаў Вялікай Айчыннай вайны:
На палях бітваў савецкія танкісты паказалі бяспрыкладную мужнасць і з гонарам выканалі свой абавязак перад Радзімай. |
У 1960-х гадах надпіс прыбралі. Замест яго з’явілася «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза, усталявалі таблічку ў памяць пра танкістаў.
У 1970-х гады манумент адрэстаўрыравалі. На танк тады быў нанесены бартавы нумар Л-145, які належаў танку экіпажа малодшага лейтэнанта Дзмітрыя Фролікава[6]. На пастаменце з’явіўся новы надпіс:
Доблесным воінам 4-й гвардзейскай Мінскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава II ступені танкавай брыгады 2-га гвардзейскага Тацынскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава II ступені танкавага корпуса, якія першымі ўвайшлі ў Мінск 3 ліпеня 1944 г. пры вызваленні яго ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1]. |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в В. М. Баскова. 355. Помнік танкістам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Ліўшыц Мордух Насонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ Дом офицеров: непростая судьба уникального здания // Народная газета, 15 ноября 2019
- ↑ Мінску 956 гадоў! Архівавана 18 лістапада 2023. // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 9 верасня 2023
- ↑ Мифы 3 июля, или Историйка о забытых героях Архівавана 18 лістапада 2023. // Минские историки, 23 августа 2012
- ↑ Представители НЦИС отдали дань памяти воинам-освободителям накануне Дня независимости . ncip.by. Праверана 17 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В боях за Белоруссию. — 2 изд. — Мн., 1974;
- В памяти народной. — Мн., 1969;
- Освобождение Белоруссии. 1944.— 2 изд. — М., 1974.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік танкістам (Мінск)