Мордух Насонавіч Ліўшыц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мордух Насонавіч Ліўшыц
Дата нараджэння: 17 красавіка 1918(1918-04-17)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 7 сакавіка 1998(1998-03-07) (79 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Мордух Насонавіч Лі́ўшыц (17 красавіка 1918, г. Рэчыца — 7 сакавіка 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. 3 1946 года працуе ў праектных інстытутах Мінска1969 года галоўны архітэктар інстытута «Белкамунпраект», у 19741978 — інстытута «Белжылпраект»).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Найбольш значныя работы: у Мінску — жылыя дамы па вуліцах Я. Коласа (1951), Чырвонай (1953) і Камуністычнай (1954, абодва ў сааўт.), праспекце Ф. Скарыны (1956), 2-я чарга тэхналагічнага інстытута (1967), адміністрацыйныя карпусы Дзяржкамсельгастэхнікі і Мінпрамбуда, Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ (усе 1970), адміністрацыйныя будынкі на праспекце Ф. Скарыны (1953) і па вул. Савецкай (1976; усіх кіраўнік аўтарскага калектыву), інстытут «Белжылпраект» (1981), планіроўка жылых кварталаў на праспекце Ф. Скарыны, вуліцах Чырвонай, Я. Коласа (1950-я г.); праект рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна (1971, кіраўнік аўтарскага калектыву), серыі тыпавых праектаў жылых дамоў, гандлёвых збудаванняў і інш. грамадскіх будынкаў (усе 19571969); планіроўка цэнтральнай плошчы (1960) у Барысаве, помнік танкістам каля Дома афіцэраў у Мінску (1952) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліўшыц Мордух Насонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.