Перайсці да зместу

Праваабарончы рух у СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Правабарончы рух — частка дысідэнцкага руху ў СССР, якая ставіла перад сабой мэту абараняць правы грамадзян, у тым ліку свабоды слова, веравызнання, асацыяцый, дэманстрацый, як гэта было гарантавана Канстытуцыяй Савецкага саюза [1]. Пры гэтым праваабаронцы адрознівалісь ад палітычнай апазіцыі ў СССР тым, што змагаліся за правы ўсіх грамадзян краіны, незалежна ад таго ў якой ступені іх ўласныя погляды супадаюць з думкамі саміх праваабаронцаў. Праваабарончы рух кансалідаваў у 1960-я гг. савецкіх дысідэнтаў, быў тым ланцугом, які звязваў розныя плыні незадаволеных савецкай уладай. Праваабронцы наладзілі добрыя сувязі з аднадумцамі па-за межамі СССР і з дапамогай самвыдата і тамвыдата (інфармацыі, апублікаванай за мяжой, звычайна для савецкіх грамадзян) распаўсюджвалі звесткі аб правах грамадзян СССР і выпадках парушэння гэтых правоў. Гэтым яны дапамагалі кожнаму кірунку дысідэнцкага руху і аб'ядноўвалі яго дыяметрыльна супрацьлеглыя плыні ў сваеасаблівы "фронт". Неўзабаве праваабарончы рух стаў найбольш уплывовай галіной савецкага дысідэнцтва[2].

Асноўныя формы праваабарончай дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанне самвыдата

[правіць | правіць зыходнік]

Праваабарончы самвыдат меў даволі абмежаванае распаўсюджанне ў час сталінскіх рэпрэсій. У 1960- я гг. самвыдат праваабарончай накіраванасці ўжо прыймае форму перыядычных выданняў. Хрэстаматыйны прыклад такой перыедыкі - бюлецень "Хроніка сучасных падзей", які выдаваўся ў 1960-80-х гг. і ў якім апісывалі факты парушэння правоў грамадзян СССР.

Акцыі пратэсту

[правіць | правіць зыходнік]

5 снежня 1965 г., у Дзень Канстытуцыі СССР, праваабаронцы правялі "Мітынг галоснасці" на Пушкінскай плошчы ў Маскве. Падчас гэтай акцыі пратэстуючыя патрабавалі галоснасці суду над дысідэнтамі А. Сіняўскім і Ю. Даніэлем. Пасля гэтага мітынгі з патрабаваннямі шанаваць Канстытуцыю краіны і правы грамадзян сталі праводзіцца амаль кожны год.


Яшчэ адна вядомая акцыя праваабаронцаў адбылася 25 жніўня 1968 г. на Краснай плошчы ў Маскве, як пратэст супраць увода Савецкай арміі ў Чэхаславакію, бо гэта было парушэннем правоў народаў сувярэннай дзяржавы на самавызначэнне.


Мітынгі і дэманстрацыі праваабаронцаў значна адрозніваліся ад іншых акцый пратэсту ў СССР. Эканамічныя (напрыклад, 1962 г.) і палітычныя (Якуцк, Алма-Ата 1986 г.) мітынгі і дэманстрацыі ў Савецкім саюзе не былі поўнасцю мірнымі акцыямі, а праваабронцы заклікалі не да барацьбы з сацыялістычным ладам ці яго асобнымі складнікамі, а да шанавання правоў грамадзян, прадугледжаных савецкімі законамі. Многія неправаабарончыя акцыі пратэсту былі стыхійнымі (напрыклад, у 1967 г. ў Слуцку), а праваабронцы рупліва планавалі свае мерапрыемствы. На мітынгі і пікеты праваабаронцаў звычайна прыходзіла ня больш за паўтара дзясятка энтузіястаў, а эканамічныя, палітычныя і іншыя выступленні супраць злоўжыванняў з боку савецкай улады збіралі сотні, а то і тысячы чалавек.

Лісты і скаргі

[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ адной формай праваабарончай дзейнасці было напісанне лістаў і скаргаў у розныя інстанцыі. Фактычна гэта была найбольш законная форма барацьбы з парушэннямі правоў чалавека ў СССР. Салжаніцын у сваім 6-томніку "Архіпелаг ГУЛАГ" узгадвае выпадкі, калі зняволенныя пісалі з канцэнтрацыйных лагероў у ААН. Але звычайна пісалі савецкім чыноўнікам высокага рангу па лініі партыі, судовых і адміністрацыйных устаноў. Вядомы выпадак, калі святары Рускай Праваслаўнай царквы Г. Якунін і М. Эшліман напісалі ў 1965 г.адкрытую лісту Патрыярху аб парушэннях правоў вернікаў у СССР[3][4]. А. Салжаніцын апублікаваў "Ліст да правадыроў Савецкага саюза", якое добра адлюстроўвала сістэму поглядаў савецкіх праваабаронцаў і іх патрабаванні да ўрада СССР.

Праваабарончыя арганізацыі ў СССР

[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыйнае афармленне праваабарончага руху прыходзіцца на канец 1960-х гг. У 1969 г. была створана Ініцыятывная група па абароне правоў чалавека ў СССР[5]. А ў 1970 г. — Камітэт правоў чалавека ў СССР.

Пасля таго як СССР падпісаў Хельсінкскія пагадненні ў 1975 г. і такім чынам абавязаўся паважаць і абараняць правы чалавека, па ўсей краны сталі стварацца Хельсінкскія групы, найбольш вядомая з якіх — Маскоўская Хельсінкская група (МХГ).

28 снежня 1978 г. праваабаронцы стварылі Свабоднае міжпрафесійнае аб'яднанне працоўных, якоя стала процівагай падпарадкаваным дзяржаве прафсаюзам.

8 ліпеня 1991 г. ў СССР была афіцыйна зарэгістравана агульнарасійская незалежная грамадская арганізацыя "Бацькі і дзеці", якая займалася праваабарончай дзейнасцю на тэрыторыі Расіі.

Да пачатку эпохі Галоснасці савецкая ўлада праследавала праваабаронцаў. КДБ праводзіў вобыскі на кватэрах актывістаў праваабарончых арганізацый. Кіраўнік МХГ Ю. Арлоў адбыў тэрмін турэмнага зняволення. А. Салжаніцын быў прымушаны выехаць за мяжу. А. Сахараў быў высланы ў г. Горкі (зараз Ніжні Ноўгарад). Але напярэдадні распаду СССР некаторыя савецкія чыноўнікі судовай сістэмы пад ціскам праваабарончых арганізацый былі пазбаўлены сваіх пасад па прычыне абвінавачанняў у парушэнні правоў савецкіх грамадзян[6][7][8].

Праваабарончы рух СССР у асобах

[правіць | правіць зыходнік]
Юлія Вішнеўская, Людміла Аляксеява, Дзіна Камінская і Кронід Любарскі. Мюнхен, 1978

Сярод актывістаў і лідараў праваабарончага руху СССР можна адзначыць наступных:

Пісьменнік А. Салжаніцын. Выкрываў парушэнні правоў чалавека ў СССР у сваіх кнігах "Архіпелаг ГУЛАГ", "Адзін дзень з жыцця Івана Дзянісавіча", "Выпадак на станцыі Качатоўка", "Ракавы корпус". Веў актыўную перапіску са зняволеннымі ў розных калоніях краіны і іх сваякамі і публікаваў у сваіх творах і даследаваннях выпадкі парушэння правоў чалавека, якія яму паведамлялі. Практычна ўсе мастацкія творы пісьменніка заснаваны на рэальных падзеях. Падчас барацьбы з культам асобы Сталіна карыстаўся некаторай падтрымкай савецкай улады і яго кнігі афіцыйна ішлі ў друк. Але за выкрыцце постсталінскіх рэпрэсій, напрыклад, расстрэл дэманстрацыі ў Навачаркасску ў 1962 г., аб якіх ен пісаў у "Архіпелагу" быў высланы з СССР.

Вучоны А. Сахараў. Лаурыят Нобелеўскай прэміі міру (1975 г.) Аўтар "Жыць не па хлусне". За праваабарончую дзейнасць у краіне і выступленні з дысідэнцкімі думкамі падвяргаўся праследаванням у савецкай прэсе і знаходзіўся ў высылцы ў Горкім у 1980-86 гг.

Пісьменніца Людміла Аляксеева. Адзін з лідараў і гістарыеграфаў праваабарончага руху СССР. Аўтар кнігі "Гісторыя іншадумства ў СССР", цыклу лекцый "Гісторыя і светапогляд праваабрончага руху ў СССР і Расіі[9].

Сярод іншых вядомых праваабаронцаў СССР можна назваць Юрыя Арлова, Уладзіміра Букоўскага і г.д. У сучаснай Расіі такія праваабаронцы СССР як В. Навадворская і Г. Якунін сталі вядомымі палітычнымі дзеячамі.

Гістарычнае значэнне праваабарончага руху СССР

[правіць | правіць зыходнік]

На дзейнасць савецкіх праваабаронцаў можна паглядзець з дыяметральна супрацьлеглых пунктаў гледжання. З аднаго боку, яны былі меньшасцю савецкага грамадства і супрацьстаялі дзяржаўнай палітыцы ва ўмовах крайне абмежаваных магчымасцяў даводзіць да грамадства свае думкі. Савецкім людзям насаджалася думка, што праваабаронцы і іншыя дысідэнты - гэта найміты разведак капіталістычных краін і здраднікі Радзімы. Фраза "я Сахарава ня чытаў, але ведаю, што ен - гадзюка" стала крылатай. КДБ меў пэўны кантроль над дысідэнцкім рухам праз сістэму "сексотаў" - сякрэтных супрацоўнікаў, якіх альбо спецыяльна засылалі ў групы іншадумцаў, альбо вербавалі з саміх дысідэнтаў праз пагрозы, катаванні ці подкуп. Наяўнасць шырокай сеткі даносчыкаў КДБ прымушала многіх савецкіх грамадзян быць надзвычайна асцярожнымі нават з блізкімі людзьмі, і дысідэнтам было ня проста знаходзіць сваіх чытачэй і слухачэй.

Але, з другога боку, праваабарончы рух даводзіў прававую асветніцкую інфармацыю да савецкага грамадства і звесткі аб становішчы правоў чалавека ў СССР да міжнароднага супольніцтва. Гэта прымушала савецкіх чыноўнікаў быць асцярожней у сваіх стасунках да простых грамадзян, а савецкіх дыпламатаў апраўдывацца на міжнароднай арэне. Да таго ж, ганенні на праваабаронцаў, у прыватнасці Сахарава і Салжаніцына, з боку савецкіх СМІ прыводзілі да таго, што многія грамадзяне маглі знаеміцца з канцэпцыямі праваабаронцаў, чытаючы "між радкоў" і шукалі іх творы ў самвыдаце. Цікавы і такі факт: у 1965 г. некалькі праваабронцаў патрабавалі на сваім мітынгу галоснасці суду над некаторымі дысідэнтамі, а ў 1988 г. савецкая ўлада абвясціла палітыку абмежавання цэнзуры, пашырэння права савецкіх грамадзян на сходы, мірныя акцыі пратэсту і крытыку кіруючых асоб і назвала гэту палітыку словам "Галоснасць".

Самвыдат

Зноскі

  1. Алексеева Л. М. История и мировоззрение правозащитного движения в СССР и России Архівавана 14 жніўня 2009.. // Полит.ру, 9 марта 2006
  2. История советских диссидентов Архівавана 16 сакавіка 2011.
  3. Эшлиман Н., Якунин Г. Открытое письмо Святейшему Патриарху
  4. Мень А. Несколько слов о деле двух московских священников
  5. Приложение: Инициативная группа в защиту прав человека в СССР Архівавана 31 мая 2008.//Клайн Э. Московский комитет прав человека
  6. "Сверху намекнули, прокурор ответил: "Есть!" //"Мегаполис-Экспресс", № 20, 16.05.91
  7. "Обычное дело" //"Куранты", № 103, 01.06.91
  8. "Свято кресло пусто не бывает"// "Российская газета", 13.09.91
  9. История и мировоззрение правозащитного движения в СССР и России Архівавана 14 жніўня 2009.. // Полит.ру, 9 марта 2006