Прамбанан
Прамбанан* | |
---|---|
Prambanan** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Тып | Прыродны, змешаны, культурны |
Крытэрыі | i, iv |
Спасылка | 1 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1991 (15 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Прамбанан (індан.: Candi Prambanan) — помнік індуісцкай архітэктуры IX ст. н. э. на востраве Ява ў Інданезіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Назва архітэктурнага комплекса Прамбанан запазычана ад наймення суседняй вёскі і паходзіць ад яв.: Para Brahman, што значыць "найвышэйшы брахман". Згодна пісьмовай крыніцы 856 г. ён меў назву Шывагра або Шывалая (літаральна "прастора Шывы").
Будаўніцтва звязана з прыходам да ўлады ў старажытнай дзяржаве Матарам ў сярэдзіне IX ст. індуісцкай дынастыі. Першапачаткова ўяўляў сабою комплекс з некалькіх індуісцкіх храмаў, прысвечаных Шыве. У цэнтральным храме магла захоўвацца вялізарная статуя гэтага бога. Прамбанан быў пакінуты вернікамі ў X ст. н. э. у сувязі з вулканічнай актыўнасцю і масавым перасяленнем на ўсход вострава Ява.
У навуковай літаратуры першае апісанне храмавага комплекса з'явілася ў 1811 г. З 1918 г. адбываецца паступовая рэканструкцыя.
Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]
Комплекс Прамбанан складаецца ўсяго з 240 асобных індуісцкіх храмаў. Цэнтральнае месца займаюць храмы, прысвечаныя багам Шыве, Вішну і Брахме. Храм Шывы найбольшы па памерах, дасягае 47 м у вышыню і 37 м у шырыню.
Асаблівую цікавасць маюць рэльефы з выявамі сцэн з "Махабхараты" і "Рамаяны":
Ахова[правіць | правіць зыходнік]
Прамбанан уключаны ў 1991 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 642 рус. • англ. • фр. |
- Сайт ЮНЕСКА
- Сайт парка Барабудур, Прамбанан і Батубока Архівавана 8 лютага 2014.