Промша
Промша | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 74 км² |
Расход вады | 0,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°34′37″ пн. ш. 25°46′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Моўчадзь |
• Каардынаты | 53°35′12″ пн. ш. 25°24′30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Моўчадзь → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Промша — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 ‰.
Пачынаецца за 1,3 км на ўсход ад в. Вялікія Лезнявічы Навагрудскага раёна, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша, у нізоўі — пераважна сярод лесу і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на захад ад в. Вусце Дзятлаўскага раёна. Прымае сцёк з невялікіх меліярацыйных каналаў. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,3—0,7 км. Пойма двухбаковая, у верхнім цячэнні месцамі забалочаная, ніжэй сухая, адкрытая. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае, ніжэй звілістае; яго шырыня ад 3 м у вярхоўі да 9 м у ніжнім цячэнні. Берагі параслі лесам і хмызняком.
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.