Прыстоі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Прыстоі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Аўтамабільны код
2
СААТА
2251808051
Прыстоі на карце Беларусі ±
Прыстоі (Беларусь)
Прыстоі
Прыстоі (Віцебская вобласць)
Прыстоі

Прысто́і[1] (трансліт.: Prystoi, руск.: Пристои) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Іванскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы прынамсі з 1552 года, калі згадваюцца Рэвізіяй як «людзі Прыстойскія» «над ракой Улай» сярод уладанняў полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра.[2] З маскоўскай пісцовай кнігі Полацкага павета 1563 года вядома, што гэтыя "людзі" былі часткай манастырскіх уладанняў з цэнтрам у сяльцы Іванаўскім.

Рэвізоры ў 1580 годзе адзначалі, што раней гэтыя "людзі" давалі на манастыр кожны 4 сноп з усяго збожжа і палову мёду з усіх борцяў, але на час рэвізіі ўсе "разышліся прэч", што пэўна было наступствам Лівонскай вайны (1558—1583). Станам на 1580 год манастырскае ўладанне трымаў кашталян смаленскі "ку Дзісне".

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года / В. Варонін. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 268с. — С. 170—171.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]