Іванскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іванскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Іванск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 860
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Іва́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Іванск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Вяжоўскага сельсавета перададзены вёскі Касмыры і Маргі[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Іванскага сельсавета 18 населеных пунктаў[2]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Альшанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Казаноўка і Трылесіна), у склад Празямлянскага сельсавета — 2 населеныя пункты (вёскі Зарэчная Слабада і Копцевічы)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Акцябрскага пассавета (4 населеныя пункты: вёскі Баяры, Вялікая Вядрэнь, Малая Вядрэнь і Харакова)[4]. 27 кастрычніка 2015 года ў склад сельсавета з Альшанскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Арэшанка, Асташова, Вяжоўка і Тарантова)[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1150 чалавек[6], з іх 95,5 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 860 чалавек[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 63. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 27 октября 2015 г. № 89 Об изменении административно-территориального устройства Чашникского района Витебской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.