Перайсці да зместу

Тарантова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Тарантова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Аўтамабільны код
2
СААТА
2251808064
Тарантова на карце Беларусі ±
Тарантова (Беларусь)
Тарантова
Тарантова (Віцебская вобласць)
Тарантова

Таранто́ва[1] (трансліт.: Tarantova, руск.: Тарантово) — вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Іванскага сельсавета.

Да 2015 г. уваходзіла ў склад Альшанскага сельсавета[2].

Назва Тарантова, магчыма, паходзіць ад балцкага (літоўскага) антрапоніма Taranta (корань звязаны з літ. tarti «мовіць» і суфікс -nt-), як і назвы многіх паселішчаў паблізу, напрыклад, Бешанковічаў ад імя Bešys або Bešėnas, Бачэйкава ад Bakas або Bačeika, Люлюкоў ад Leliušаs, колішніх Толміншчыны, Барэйчына і Рапшына ад Tolminas (двухасноўнае, tolі «далёка» і mintis «думка»), Bareika і Rapšys. Магчыма, да гэтай групы паселішчаў належаць таксама Баяры (раней некалькі хутароў) і Ліцвякі.[3] З’яўленне такіх назваў можа быць звязана з наданнем зямель у гэтай мясцовасці баярам літоўскага паходжання. Паводле ж В. Жучкевіча, напрыклад, назва Бешанковічы паходзіць проста ад прозвішча Бешанковіч.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 27 октября 2015 г. № 89 Об изменении административно-территориального устройства Чашникского района Витебской области Архівавана 13 лістапада 2021. (руск.)
  3. Адкуль Бешанковічы Архівавана 25 ліпеня 2021. // Svajksta.by, 25.07.2021