Пустарэбернік голы
Пустарэбернік голы | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Пустарэ́бернік голы[3] (Cenolophium denudatum) — від кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae), па дадзеных сайта The Plant List — адзіны прадстаўнік роду Пустарэбернік (Cenolophium).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 120[3] см. Сцябло крыху баразнаватае, пустое, галінастае ў верхняй частцы. Лісце тройчыперыстарассечанае, каленчата сагнутае, на доўгіх чаранках. Кветкі белага колеру, пяцічленныя. Суквецце — складаны парасонік. Плод — віслаплоднік з крылатымі і пустымі ў сярэдзіне рэбрамі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Від распаўсюджаны на тэрыторыі Польшчы, Усходняй Еўропы, у Сібіры, Сярэдняй Азіі[4]. Расце па берагах буйных рэк, прырэчышчавых валах і на пойменных лугах. Святлолюбівая расліна[5]. Мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў ліпені—жніўні[4]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[4]. Размнажаецца пераважна насеннем[4].
Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Латвіі, шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Angelica fischeri Spreng.
- Angelica fischeri Spreng.
- Cenolophium aspergillifolium (Bogusl.) Schischk.
- Cenolophium divaricatum Besser
- Cenolophium fischeri (Spreng.) W.D.J.Koch — Пустарэбернік Фішэра
- Cenolophium fischeri var. lapponicum F.Nyl.
- Cenolophium lapponicum Nyl.
- Cnidium fischeri (Spreng.) Spreng.
- Crithmum campestre Gueldenst. ex M.Bieb.
- Crithmum mediterraneum M.Bieb.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Пусторёбрышник обнажённый Архівавана 7 лютага 2020. (руск.) // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
- ↑ а б Пусторёберник обнажённый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казлоўская Н. В. Пустарэбернік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 305.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пусторёберник обнажённый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Пусторёбрышник обнажённый Архівавана 7 лютага 2020. (руск.) // Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |