Пустынкі (Сенненскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пустынкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 87 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2135
Аўтамабільны код
2
Пустынкі на карце Беларусі ±
Пустынкі (Сенненскі раён) (Беларусь)
Пустынкі (Сенненскі раён)
Пустынкі (Сенненскі раён) (Віцебская вобласць)
Пустынкі (Сенненскі раён)

Пусты́нкі[1] (трансліт.: Pustynki, руск.: Пустынки) — вёска ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Студзёнкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў інвентары 1665 г. як мястэчка ў складзе маёнтка Нямойта Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага, 62 дымы. У 1673 г. упамінаецца царква св. Параскевы. 3 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні. У 1780 г. уладальнік маёнтка князь Сангушха пабудаваў тут Крыжаўзвіжанскую царкву. У 1880-я г. сяло, цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 20 двароў, валасное праўленне, царква, школа, крама; штогод праводзіліся кірмашы.

3 20 жніўня 1924 г. да 6 верасня 1963 г.[2] цэнтр Пустынкаўскага сельсавета Сенненскага раёна, з 2 жніўня 1966 г. у Студзенкаўскім сельсавеце[3]. У 1926 г. — 60 двароў, кавальская, ганчарная, шавецхая, сталярная майстэрні, школа 1-й ступені. У 1967 г. — 75 двароў. У складзе калгаса «Бярозкі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва з 1886 па 1967
1886 1926 1967
115 294 203

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Пустынках дзейнічае пачатковая школа, клуб, бібліятэка, магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Удальцоў, В. / Васіль Удальцоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]