Пяганкі
Выгляд
| Пеганкі | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Качкі-агары | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Tadorna F. Boie, 1822 | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Пяга́нкі[1] (Tadorna) — род вадаплаўных птушак сямейства Качыныя (Anatidae).
Даўжыня да 60 см, маса да 1,65 кг. Афарбоўка пярэстая: спалучэнне белага, чорнага і рыжага колераў.
Адрозніваецца 7[1] відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Афрыцы. Жывуць на марскіх узбярэжжах, у стэпавых, паўпустынных і пустынных ландшафтах па берагах азёр. Гняздуюцца ў норах, расколінах скал, пакінутых пабудовах, часам у кустоўі. Кормяцца пераважна расліннасцю, дробнымі беспазваночнымі.
Манагамы. Нясуць да 12 (зрэдку да 18) яек.
Аб’екты палявання.
Зноскі
- 1 2 БелЭн 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пяганкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 155. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).