Мікалас Сляжавічус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалас Сляжавічус
Mykolas Sleževičius.jpg
Прэм'ер-міністр Літвы
26 снежня 1918 — 12 сакавіка 1919
Папярэднік: Аўгусцінас Вальдзямарас
Пераемнік: Пранас Давідайціс
Прэм'ер-міністр Літвы
12 красавіка 1919 — 7 кастрычніка 1919
Папярэднік: Пранас Давідайціс
Пераемнік: Эрнястас Галванаўскас
Прэм'ер-міністр Літвы
15 чэрвеня 1926 — 17 снежня 1926
Папярэднік: Ляонас Бістрас
Пераемнік: Аўгусцінас Вальдзямарас
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, журналіст, адвакат, палітык
Нараджэнне: 21 лютага 1882(1882-02-21)[1]
Смерць: 11 лістапада 1939(1939-11-11)[1] (57 гадоў)
Пахаванне:

Мікалас Сляжавічус (літ.: Mykolas Sleževičius, 21 лютага 1882, в. Драмблей, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Расяйнейскі раён, Літва) — 11 лістапада 1939, Каўнас, Літва) — літоўскі палітык, тройчы прэм'ер-міністр Літвы ў 19181919, 1919 і 1926 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію ў Мітаве ў 1901 годзе і юрыдычны факультэт Наварасійскага ўніверсітэта ў Адэсе ў 1907 годзе. Вярнуўшыся на радзіму, далучыўся да Літоўскай дэмакратычнай партыі, якая бараніла інтарэсы дробнага сялянства, супрацоўнічаў у газетах «Lietuvos ūkininkas» і «Lietuvos Žinios». Пасля пачатку Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Варонеж, дзе ў 1917 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі правага крыла партыі стварыў Літоўскую сацыялістычную сялянска-дэмакратычную партыю, быў намеснікам старшыні Вярхоўнага савета Літвы ў Расіі. У 1918 годзе арыштаваны, неўзабаве вызвалены і выехаў на радзіму, дзе 26 снежня 1918 года пасля падзення першага ўрада краіны на чале з Аўгусцінасам Вальдзямарасам узначаліў новы кабінет (да 12 сакавіка 1919), а з 12 красавіка па 7 кастрычніка 1919 года зноў займала гэта пасаду. Хоць Сляжавічус адхіліў прапановы ўзмацніць сваю ўладу, якія зыходзілі з ваенных колаў, ён распачаў крокі па наборы добраахвотнікаў у нацыянальныя ўзброеныя сілы (паколькі апалчэння было недастаткова для барацьбы з польскімі нацыяналістычнымі фарміраваннямі), а таксама спробу зямельнай рэформы. Падчас польска-літоўскай вайны ў 1920 годзе Сляжавічус заняў пасаду старшыні Камітэта абароны.

У 1922 годзе Сляжавічус быў абраны ў Сойм ад Сялянскага народнага саюза — ляудзінінкаў. 15 ліпеня 1926 года ён ізноў узначаліў урад краіны, які быў зрынуты 17 снежня таго ж года падчас перавароту, які прывёў да ўлады Антанаса Смятону. Пасля гэтага заставаўся адным з кіраўнікоў апазіцыі рэжыму.

Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Аўгусцінас Вальдзямарас
Прэм'ер-міністр Літвы
26 снежня 1918 - 12 сакавіка 1919
Пераемнік:
Пранас Давідайціс
Папярэднік:
Пранас Давідайціс
Прэм'ер-міністр Літвы
12 красавіка 1919 - 7 кастрычніка 1919
Пераемнік:
Эрнястас Галванаўскас
Папярэднік:
Ляонас Бістрас
Прэм'ер-міністр Літвы
15 чэрвеня 1926 - 17 снежня 1926
Пераемнік:
Аўгусцінас Вальдзямарас