Пётр Аляксеевіч Карнач
Пётр Аляксеевіч Карнач | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1996 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1967) |
Член у | |
Прэміі |
Пётр Аляксеевіч Карна́ч (1 мая 1932, в. Клінок, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 25 жніўня 1996) — беларускі мастацтвазнавец, мастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. 3 1961 года працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў пытанні тэорыі і практыкі тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Аўтар тэксту і складальнік альбома «Мастацтва беларускіх дэкаратараў» (1989), манаграфій пра беларускі мастакоў: «С. Ф. Нікалаеў» (1970), «П. В. Масленікаў» (1973), «Я. Чамадураў» (1984) і інш., артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8—9, 1977—1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3—6, 1989—1994).
Працаваў у пейзажным жывапісе: «Лагойскі матыў» (1975), «Сонечны дзень» (1980), «Зімовы пейзаж» (1981), «Напрадвесні» (1988).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. Мн., 1973.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (у аўтарскім калектыве, 1996) — за цыкл прац «Гісторыя беларускай дзяржавы».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шаура Р. Ф. Карна́ч Пётр Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Карнач Пётр Аляксеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ.
- Карнач Петр Алексеевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Кандыдаты мастацтвазнаўства
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Мастацтвазнаўцы СССР
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Мастакі-пейзажысты СССР
- Мастакі-пейзажысты Беларусі