Пётр Бакач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Бакач
Род дзейнасці палітык
Месца нараджэння

Пётр БАКАЧ (каля 1910 — ?) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, дзеяч нелегальнага «Змагання» ў Вільні. У лістападзе 1932 асуджаны на 4 гады зняволення. Пасля вызвалення выехаў у Прагу, скончыў Карлаў універсітэт, браў удзел у працы беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Аўтар «Падручніка нямецкага языка для Беларусаў», артыкулаў у часопісах «Іскры Скарыны» (Прага) і «Рэха» (Парыж), даследчык гісторыі беларускай літаратуры. Напрыканцы 1943 узначаліў берлінскі філіял БКС, працаваў у беларускім аддзеле міністэрства прапаганды. 20 студзеня 1945 быў уведзены ў склад БЦР. Пасля капітуляцыі Германіі арыштаваны савецкімі органамі ў Берліне, высланы ў Магаданскі лагер, з якога пасля смерці Сталіна быў вызвалены. У Беларусь не вярнуўся.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Мн., 2002.