Пётр Уладзіміравіч Зыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пётр Зыль)
Футбол
Пётр Зыль
Поўнае імя Пётр Уладзіміравіч Зыль
Нарадзіўся 7 красавіка 1994(1994-04-07)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Вікторыя
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2011—2012   Беларусь Дынама-2 (Мінск) 39 (2)
2012—2015   Беларусь Бяроза-2010 79 (1)
2016   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 12 (0)
2016   Беларусь Дняпро (Магілёў) 10 (0)
2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 4 (0)
2017   Беларусь Ліда 13 (0)
2018 Беларусь Ліда 22 (2)
2019 Беларусь Ашмяны-БДУФК 7 (0)
2022— Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 мая 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 жніўня 2017

Пётр Зыль (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца мар’інагорскай «Вікторыі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, пасля на працягу трох з паловай гадоў на правах арэнды быў іграком першалігавай «Бярозы-2010».

Па заканчэнні сезона 2015 «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў сакавіку 2016 года Зыль быў аддадзены ў арэнду клубу «Зорка-БДУ»[2]. У жніўні 2016 года перабраўся ў магілёўскі «Дняпро»[3], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы мінскае «Дынама», падпісаў новае пагадненне з магіляўчанамі[4]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0).

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў Магілёў[6], аднак у студзені 2018 года перайшоў у «Ліду» на трывалай аснове[7].

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Нафтане» і НФК, аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 года[8].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9].

У пачатку 2022 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 Д3 Дынама-2 Беларусь 23 2
2012 (1) Д3 Дынама-2 Беларусь 16 0
2012 (2) Д2 Бяроза-2010 Беларусь 8 0
2013 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 20 0
2014 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 28 1
2015 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 23 0
2016 (1) Д2 Зорка-БДУ Беларусь 12 0
2016 (2) Д2 Дняпро Беларусь 10 0
2017 (1) Д1 Дняпро Беларусь 4 0
2017 (2) Д2 Ліда Беларусь 13 0
2018 Д2 Ліда Беларусь 22 2
2019 (1) Д3 Ашмяны-БДУФК Беларусь 7 0

Зноскі