Перайсці да зместу

Антон Генадзевіч Новік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Антон Новік
Поўнае імя Антон Генадзевіч Новік
Нарадзіўся 23 ліпеня 1998(1998-07-23)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 72 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2019 Беларусь Мінск 4 (0)
2018   Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 23 (3)
2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 4 (0)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 2 (0)
2020 Беларусь Смаргонь 11 (0)
2021—2023 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 53 (27)
2024— Беларусь Энергетык (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2018

Антон Новік (нар. 23 ліпеня 1998, Ждановічы) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Энергетыка».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба і неўзабаве замацаваўся ў складзе.

15 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (1:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сезона 2017 згуляў яшчэ ў двух матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.

У сакавіку 2018 года быў арандаваны жыткавіцкім ЮАС[4], у складзе якога неўзабаве замацаваўся ў якасці іграка асновы. У студзені 2019 года пакінуў ЮАС[5].

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[6]. Зноў стаў выступаць за дубль мінчан, толькі ў адным матчы Вышэйшай лігі выйшаў на замену. У жніўні 2019 года перабраўся ў наваполацкі «Нафтан», дзе згуляў толькі ў чатырох матчах.

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Гуляў пераважна за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[7] і неўзабаве стаў іграком да «Смаргоні»[8], дзе гуляў да канца сезона.

У 2021—2023 гадах выступаў у Другой лізе за мар’інагорскую «Вікторыю», а ў пачатку 2024 года далучыўся да мінскага «Энергетыка».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на поле ў канцы таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж года ў наступным таварыскім матчы з харватамі выйшаў ужо ў стартавым складзе, але пазней у зборную больш не прыцягваўся.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Мінск Беларусь 11 1
2017 Д1 Мінск Беларусь 3 0
2018 Д2 ЮАС Беларусь 23 3
2019 (1) Д1 Мінск Беларусь 1 0
2019 (2) Д2 Нафтан Беларусь 4 0
2020 (1) Д1 Белшына Беларусь 2 0
2020 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 11 0
2021 Д3 Вікторыя Беларусь 15 10
2022 Д3 Вікторыя Беларусь 22 11
2023 Д3 Вікторыя Беларусь 16 6

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

  1. Anton Novik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://footballfacts.ru/person/545305
  3. https://www.pressball.by/footballstat/anton_novik/
  4. "Минск" отдал Новика в аренду в ЮАС (руск.). football.by (1 сакавіка 2018). Праверана 7 жніўня 2024.
  5. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 7 жніўня 2024.
  6. "Минск" продлил контракт с нападающим (руск.). football.by (14 лютага 2019). Праверана 7 жніўня 2024.
  7. Футбол. "Белшину" покинули пятеро игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2020. Праверана 10 ліпеня 2020.
  8. Новик перешел из "Белшины" в "Сморгонь" (руск.). football.by (15 ліпеня 2020). Праверана 7 жніўня 2024.
  9. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.