Пётр Кміта-Сабенскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Кміта-Сабенскі
маршалак надворны каронны[d]
28 сакавіка 1518 — 21 мая 1529
Папярэднік Станіслаў Яроцкі[d]
Пераемнік Ян Тэнчынскі[d]
маршалак вялікі каронны[d]
21 мая 1529 — 31 кастрычніка 1553
Папярэднік Станіслаў Хадэцкі
Пераемнік Ян Мялецкі[d]
ваявода кракаўскі
1536 — 1553
Папярэднік Ян Амор Тарноўскі
Пераемнік Мікалай Гербурт Адноўскі[d]
кашталян сандамірскі[d]
з 1532
кашталян войніцкі[d]
1527 — 1532

Нараджэнне 1477
Смерць 31 кастрычніка 1553[1]
Месца пахавання
Род Кміты[d]
Бацька Станіслаў Кміта[d]
Маці Кацярына Тарноўская[d]
Жонка Барбара з Гербутаў[d]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Кміта-Сабенскі герба «Шранява» (1477 — 31 кастрычніка 1553, Кракаў) — польскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Малодшы сын Станіслава Кміты, ваяводы рускага і Кацярыны Тарноўскай, унук Яна Кміты.

Маршалак вялікі каронны (з 1529), маршалак надворны каронны (1518—1529), ваявода кракаўскі (1536—1553), староста генеральны кракаўскі (1533—1553), староста спішскі (1522—1553), ваявода сандамірскі з 1535 года, кашталян сандамірскі з 1532 года, кашталян войніцкі (1527—1532), староста кольскі з 1524 года і перамышльскі з 1511 года, меў шмат маёнткаў і сёлаў ва ўласнасці ў Бяшчадах.

Пётр Кміта правёў сваю маладосць пры двары імператара Максіміліяна I, дзе адзначыўся сваёй мужнасцю ў войску і набыў гуманістычныя погляды. Удзельнічаў у бітве пад Вішняўцом у 1512 годзе, прымаў удзел у бітве з маскоўцамі пад Оршай у 1514 годзе. У 1518 годзе атрымаў тытул маршалка надворнага кароннага. У 1520 годзе браў удзел у вайне з Тэўтонскім ордэнам. У 1524 годзе браў удзел у вайне з туркамі. У 1522 годзе быў паслом Польшчы на Імперскім сойме ў Нюрнбергу.

Быў прыхільнікам каралевы Боны Сфорца і вёў спрэчку з каралём Жыгімонтам Аўгустам, супраціўляючыся жаніцьбе караля з Барбарай Радзівіл, аднак на сойме 1550 года заняў прынцыпова супрацьлеглую пазіцыю і перайшоў на бок караля. 24 жніўня ганарова прымаў Жыгімонта і Барбару ў сваім вішніцкім замку.

Быў верным і гарачым прыхільнікам Эразма Ратэрдамскага, апошні ў сваю чаргу прысвячаў Кміту свае творы. Адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых людзей у Польшчы. Займаўся мецэнацкай дзейнасцю, яго двор у Вішніцы стаў адным з цэнтраў рэнесансу ў Польшчы. Фінансаваў выдавецкую дзейнасць. Яго прыдворным быў Марцін Бельскі.

Пётр Кміта памёр 31 кастрычніка 1553 года, пахаванне адбылося на месяц пазней. Дзяцей не меў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў мужам Барбары з Гербуртаў, якая ўспадкавала ад яго Загуж і Леска, і швагерам Яна Гербурта.

  1. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 79. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X