Міхал Ежы Мнішак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Ежы Мнішак
Michał Jerzy Mniszech
М. Е. Мнішак. Невядомы мастак, XVIII ст.
М. Е. Мнішак. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Мнішак»
Герб «Мнішак»
Вялікі каронны маршалак
1783 — 1793
Папярэднік Станіслаў Любамірскі
Пераемнік Фрыдэрык Юзаф Машынскі
Надворны маршалак літоўскі
1781 — 1783
Папярэднік Уладзіслаў Гуроўскі
Пераемнік Ігнацы Патоцкі

Нараджэнне 1748[1] ці 1742[2]
Смерць 14 сакавіка 1806(1806-03-14)
Род Мнішкі[d]
Бацька Ян Караль Мнішак
Маці Кацярына з Замойскіх[d]
Жонка Пелагея Тэрэза з Патоцкіх
Уршуля з Замойскіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ізабела, Паўліна
Член у
Дзейнасць дыпламат, палітык
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Ежы Мнішак (1748 — 14 сакавіка 1806, Слонім) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Чашнік каронны (17771778), сакратар свецкі вялікі літоўскі (17781781), маршалак надворны літоўскі (17811783) і маршалак вялікі каронны (17831793).

Трымаў Люблінскае, Явораўскае, Слонімскае, Растоцкае і Прасяткоўскае староствы. Кавалер шэрагу ордэнаў: Святога Станіслава (1774) і Белага Арла (1778)[3], расійскіх Андрэя Першазванага і Аляксандра Неўскага (1781)[4].


Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. Е. Мнішак з дачкой

Прадстаўнік шляхецкага роду Мнішкаў гербу ўласнага, сын Яна Караля, падкаморага вялікага літоўскага, і Кацярыны з Замойскіх. Меў братоў Юзафа Яна і Станіслава Ежы.

Навучаўся ў Варшаве, Швейцарыі; вандраваў па краінах Еўропы.

Наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падтрымліваў ідэі Асветніцтва, распрацаваў праект акадэміі навук і нацыянальнага музея. Быў сябрам Таварыства элементарных кнігаў, Адукацыйнай камісіі.

У 17801781 займаў пасаду сакратара дэпартамента замежных інтарэсаў Пастаяннай Рады, у 17821786 — старшыня дэпартаменту паліцыі. Выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791. Выступаў за правядзенне рэформаў у Рэчы Паспалітай з апорай на Расію, за далучэнне караля і вялікага князя да Таргавіцкай канфедэрацыі.

На Гарадзенскім сойме (1793) адмовіўся падпісаць акты аб падзеле Рэчы Паспалітай і пакінуў пасаду маршалка вялікага кароннага. Па адмаўленні С. А. Панятоўскага ад стальца ў Горадні суправаджаў яго ў Пецярбургу.

Першы раз ажаніўся з Пелагеяй Тэрэзай Патоцкай, другі — з Уршуляй Замойскай. У другім шлюбе меў дачок Ізабелу і Паўліну.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Mniszek, Michael Georg // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 18. — S. 400.
  2. Michał Jerzy Mniszech
  3. Męclewska M. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa: Zamek Królewski, 2008. S. 221.
  4. Бантыш-Каменский Н. Списки кавалерам российских императорских орденов Св. Андрея Первозванного, Св. Екатерины, Св. Александра Невского и Св. Анны с учреждения до установления в 1797 году орденского капитула. — М., 2005. С. 156.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]