Пётр Лукіч Даўбешкін
Пётр Лукіч Даўбешкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1934—1943 |
Званне | гвардыі капітан |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Лукіч Даўбешкін (8 кастрычніка 1912 — 3 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі капітан, Герой Савецкага Саюза (17.11.1943, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Паўлавічы Віцебскага павета (зараз у Віцебскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). У 1934 годзе скончыў Віцебскі фінансава-эканамічны тэхнікум, працаваў бухгалтарам-эканамістам. З 1934 г. у Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Сумскае артылерыйскае ваеннае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Калінінскім, Бранскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім франтах.
Камандзір дывізіёна 272-га гвардзейскага мінамётнага палка (6-ы гвардзейскі танкавы корпус, 3-я танкавая армія, Варонежскі фронт) гвардыі капітан П. Л. Даўбёшкін вызначыўся 22 верасня 1943 г. у баях каля горада Пераяслаў (Украіна). Дывізіён адным з першых фарсіраваў раку Дняпро каля сяла Грыгарыўка, на захопленым плацдарме адбіў 8 контратак праціўніка. Гвардыі капітан П. Л. Даўбёшкін загінуў у баі за сяло Грыгарыўка 3 кастрычніка 1943 года.
Пахаваны ў сяле Ташань Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна Кіеўскай вобласці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка ў аграгарадку Ноўка (Віцебскі раён) на будынку школы, у якой вучыўся П. Л. Даўбёшкін.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Лукіч Даўбешкін на сайце «Героі краіны»
- Афіцыйны сайт Віцебскага райвыканкама Архівавана 2 лютага 2015.
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Каніўскім раёне
- Пахаваныя ў Кіеўскай вобласці
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Памерлі 3 кастрычніка
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Капітаны СССР