Пётр Лук’янавіч Грышчанка
Пётр Лук'янавіч Грышчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1921 |
Месца нараджэння | вёска Кукавячына, Віцебскі раён |
Дата смерці | 21 лютага 1973 (51 год) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1940—1961 |
Званне | падпалкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Пётр Лук’янавіч Гры́шчанка (1 жніўня 1921—21 лютага 1973) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.07.1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Кукавячына (Віцебскі раён). Скончыў сярэднюю школу і ў 1939 годзе Віцебскі аэраклуб. З 1940 г. у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыў ваенную авіяцыйную школу пілотаў у Армавіры. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з сакавіка 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы і Берлінскай аперацыі, вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі.
Да пачатку лютага 1944 года камандзір звяна 32-га знішчальнага авіяпалка (256-я знішчальная авіядывізія, 5-ы знішчальны авіяцыйны корпус, 2-я Паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт) лейтэнант П. Л. Грышчанка выканаў 155 баявых вылетаў, асабіста збіў 15 варожых самалётаў.
1 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з ворагамі, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пасля вайны П. Л. Грышчанка працягваў ваенную службу. У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы, у 1955 г. — Ваенна-паветраную акадэмію. З 1961 года падпалкоўнік П. Л. Грышчанка ў запасе. Жыў і працаваў у горадзе Люберцы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 2338)
- Ордэн Леніна (№ 10948)
- Тры ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэны Айчыннай вайны I і II ступені
- медалі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грышчанка Пётр Лук’янавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 488. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Лук’янавіч Грышчанка на сайце «Героі краіны»
- Петр Лукьянович Грищенко(недаступная спасылка) (руск.) // Сайт Віцебскага райвыканкама
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 1973 годзе
- Пахаваныя ў Маскве
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Падпалкоўнікі СССР