Перайсці да зместу

Пётр Малінк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Малінк
в.-луж.: Pětr Malink
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 ліпеня 1931(1931-07-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1984(1984-08-28)[1] (53 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Бацька Georg Mahling[d]
Жонка Kata Malinkowa[d]
Дзеці Jan Malink[d] і Christiana Piniekowa[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў верхнялужыцкая
Прэміі
Узнагароды

Пётр Ма́лінк (в.-луж.: Pětr Malink, 27 ліпеня 1931, Лоза, Лужыца, Германія — 28 жніўня 1984, Будзішын, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкі пісьменнік, літаратурны крытык, педагог, перакладчык і драматург. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Нарадзіўся 27 ліпеня 1931 года ў сербалужыцкай вёсцы Лоза у сям’і лютэранскага святара. З 1941 па 1948 год пражываў у Бескаве, куды ў 1941 годзе нацысцкімі ўладамі быў высланы яго бацька. У 1951 годзе скончыў Сербалужыцкую вышэйшую школу ў Будзішыне, пасля чаго стаў выкладаць нямецкую і лужыцкія мовы. У 1955 годзе па палітычных прычынах пераехаў у вёску Мінакал, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Сербалужыцкай моўнай школе. З 1960 года па 1976 год працаваў лектарам у выдавецтве «Домавіна». З 1963 года па 1968 год вывучаў культуралогію ва Ўніверсітэце імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. З 1976 года працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства (сёння — Сербалужыцкі інстытут).

За сваю літаратурную дзейнасць быў двойчы ўдастоены Літаратурнай прэміі Домавіны (1962, 1967) і прэміі імя Якуба Чышынскага (1970).

Пахаваны на Тухорскіх могілках у Будзішыне.

  • Rebel Jan Cuška, п’еса, 1957;
  • Wotprošenje, драма ў чатырох дзеях, 1961;
  • Dwě horšći pěska, раман, 1964;
  • Nócny pacient, п’еса, 1966;
  • Wotmołwa, драма ў пяці дзеях, 1973;
  • Wuj Šmitka ze Sibirskeje, драма ў пяці дзеях, 1976;

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  • Malink, Pětr. W: Helmut Kaltšmit: Leksikon awtorow serbskich knihow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1979, str. 74sl.
  • Malink Pětr, Encyklopedia PWN