Пётр Паўлавіч Марцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пётр Марцаў)
Jump to navigation Jump to search
Пётр Паўлавіч Марцаў
Партрэт
Род дзейнасці: журналіст
Дата нараджэння: 14 красавіка 1962(1962-04-14)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 верасня 2014(2014-09-13) (52 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:

Пётр Паўлавіч Марцаў (14 красавіка 1962, Мінск — 13 верасня 2014, Мінск) — беларускі журналіст, выдавец, прадпрымальнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1984). У 1984—1986 г. працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў школе працоўнай моладзі № 19 г. Мінска. У 1986—1988 г. працаваў карэспандэнтам, старэйшым рэдактарам у Беларускім тэлеграфным агенцтве (БЕЛТА). Змушаны быў звольніцца пасля свайго ўдзелу ў мітынгах каля Усходніх (Маскоўскіх) могілак і ў Курапатах. Кіраваў аддзелам часопіса «Парус» (1989—1990), уласным карэспандэнтам штотыднёвіка «Коммерсантъ» па Беларусі, дырэктарам карпункту «Коммерсантъ» і агенцтва «Постфактум» (1991—1993).

У 1992 г. пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю: выдаваць газету «Биржи и банки: Белорусская деловая газета» (з 1999 — «Белорусская деловая газета»), штотыднёвік «Имя» (1995—1999). З 1997 г. — прэзідэнт ЗАТ «Белорусская деловая газета», галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты». З 2002 г. — генеральны дырэктар УП «Марат», выдавец «Белорусской деловой газеты» і «БДГ. Для служебного пользования». У сакавіку 2006 г. выхад «Белорусской деловой газеты» быў спынены ў сувязі з забаронай на яе друк у беларускіх друкарнях і распаўсюдам праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук».

Прадзюсар і адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага фільма «Обыкновенный президент» (1996; Прэмія Міра Берлінскага кінафестывалю, 1997).

Разведзены, меў дачку і двух сыноў.

Уваходзіў у дваццатку самых уплывовых прадстаўнікоў мас-медыя краін СНД (2001). Узнагароджаны Ганаровым дыпломам Беларускай асацыяцыі журналістаў «За зацвярджэнне свабоды слова ў Беларусі».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марцев Петр Павлович // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6