Пётр Мікалаевіч Бухонка
Пётр Мікалаевіч Бухонка | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня (12 ліпеня) 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1944 (37 гадоў) |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Гады службы | 1941—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пётр Мікалаевіч Бухонка (12 ліпеня 1906, п. Добруш — 5 лютага 1944) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г.)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пётр Бухонка нарадзіўся ў сям'і селяніна. Скончыў чатыры класы школы, з 1928 года працаваў на Добрушскай цэлюлоза-папяровай фабрыцы «Герой працы». У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах. Да верасня 1943 года чырвонаармеец Пётр Бухонка быў сапёрам[1] 350-га асобнага інжынернага батальёна 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[2].
26 верасня 1943 года, нягледзячы на масіраваны варожы агонь, Бухонка ў складзе разліку на гумавай лодцы зрабіў два рэйсы на заходні бераг Дняпра[1] ў раёне сяла Дзіброва Сынэльныкаўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украінскай ССР. Калі Бухонка сканчаў другі рэйс, лодка была прабіта і пачала тануць. Тады, нягледзячы на раненне ў руку і нагу, Бухонка замураваў сваю прабоіну ў лодцы, спас тым самым трох параненых байцоў і даставіў дэсант на заходні бераг[1]. У адным з наступных баёў Бухонка атрымаў цяжкае раненне. 5 лютага 1944 года ён памёр ад лёгачнага крывацёку ў 5250-м паходно-палявым шпіталі 8-й гвардзейскай арміі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Бузулукы Крынычанскага раёна Днепрапятроўскай вобласці[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 сакавіка 1944 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Пётр Бухонка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Бухонкі названая вуліца ў Добрушы[1][2].
На добрушскім цэлюлозна-бумажным камбінаце «Герой працы», дзе працаваў П. Бухонка, змешчана мемарыяльная дошка[1].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бухонка Пётр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 366. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 (руск.)
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Добрушы
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 1944 годзе
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Пахаваныя ў Днепрапятроўскай вобласці
- Сапёры Вялікай Айчыннай вайны