Пятро Рунец
Пятро Рунец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Пётр Мікалаевіч Рунец |
Дата нараджэння | 4 мая 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1997 (85 гадоў) |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Мова твораў | беларуская |
Пятро́ Руне́ц, таксама Пё́тр Мікала́евіч Руне́ц (4 мая 1911, Азярычына, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 5 сакавіка 1997) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 мая 1911 года ў вёсцы Азярычына, Ігуменскага павета, Мінскай губерні, у сялянскай сям'і. У 1930 годзе скончыў курсы пра Барысаўскім педагагічным тэхнікуме. Настаўнічаў у вёсках Глінішчы і Сяліба Бярэзінскага раёна. У 1937 годзе паступіў вучыцца, а ў 1940 скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску. Увосень 1940 года прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях у Літве, на Волхаўскім, Сталінградскім франтах. Двойчы паранены. У маі 1943 года дэмабілізаваны. Працаваў у эвакуацыйным шпіталі, а пасля ў новакузнецкай газеце «Большевистская сталь». У 1946—1953 гадах загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», у 1953—1963 гадах літаратурны супрацоўнік часопіса «Бярозка», у 1963—1971 гадах — рэдактар-стыліст на Беларускім радыё. Памёр 5 сакавіка 1997 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першае апавяданне апублікаваў у 1932 годзе (часопіс «Іскры Ільіча»). Творы пераважна для дзяцей. Аўтар зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Юныя змагары» (1940), «У веснавыя дні» (1954), «Бярозавы конь» (1956), «Гіпсавая маска» (1958), «Канец казкі» (1960), «Заламаны ражок» (1961), «Вясёлыя здарэнні» (1962), «Алёшка-верхалаз» (1963), «Аб чым шэпчацца аер» (1966) (абедзве аповесці ў 1971 годзе выдадзеныя асобнай кнігай «Алёшка і яго сябры»), «Важнае заданне» (1968), «Белы васілёк» (1971), «Добрая душа» (1977), «Незвычайны збор» (1981), «Незвычайны наведвальнік» (1985), «Апошняе шчасце» (гумарэскі, 1984). Апублікаваў аднаактоўку «Сіні пясок» (1959).
Склаў зборнік успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (з Янкам Маўрам, 1948). У 1979 годзе выдаў брашуру пра Янку Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй».
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Сяргея Міхалкова, Барыса Емяльянава, Джані Радары, Жана Грывы, Аляксея Талвіра.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пухавіцкага раёна / Укл. А. А. Прановіч. — Мн., 2003.— 749 с.: іл.