Пётр Міхайлавіч Смыслоў
Пётр Міхайлавіч Смыслоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1827 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (18) снежня 1891 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, геадэзіст |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Пётр Міхайлавіч Смысло́ў[1] (руск.: Пётр Михайлович Смыслов; 14 чэрвеня 1827 — 18 снежня 1891[1]) — рускі астраном і геадэзіст, генерал-маёр. Член Рускага геаграфічнага таварыства (1863), адзін з заснавальнікаў Рускага астранамічнага таварыства[1].
Нарадзіўся ў Наўгародскай губерні. Адукацыю атрымаў у школе ваенна-тапаграфічнага бюро. У 1841 годзе паступіў на службу тапографам у роту Ваенна-тапаграфічнага дэпо Генеральнага штаба. У 1844—1851 і 1855—1857 гадах займаўся астранома-геадэзічнымі і гравіметрычнымі работамі ў Віцебскай, Наўгародскай і Пскоўскай губернях. У 1855 годзе прызначаны ад’юнкт-астраномам Пулкаўской абсерваторыі, выкладаў практычную астраномію і геадэзію афіцэрам геадэзічнага аддзялення Мікалаеўскай Акадэміі Генеральнага штаба[2]. У 1855—1859 гадах удзельнічаў у шэрагу экспедыцый па вызначэнні даўгот Архангельска, Астрахані і іншых гарадоў. У 1862 годзе быў камандзіраваны ў Варшаву для досведаў па ўжыванні вынайдзенага О. В. Струвэ дальнамера[2]. У 1863 годзе разам з М. Ф. Хандрыкавым вызначыў па тэлеграфе рознасць даўгот Маскоўскай і Пулкаўскай абсерваторый, у 1865—1868 гадах разам з А. М. Савічам і Р. Э. Ленцам правёў упершыню ў Расіі абсалютныя вызначэнні паскарэння сілы цяжару пры дапамозе паваротнага маятніка. У 1866—1862 гадах — дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі.
Звольнены са службы 18 студзеня 1883 года[2]. Жыў у Вільне. Быў членам Віленскага губернскага статыстычнага камітэта[2].
У 1859 годзе ўзнагароджаны Дзямідаўскай прэміяй[2]. Член астранамічнага таварыства ў Гейдэльбергу (1863), член Рускага геаграфічнага таварыства (1863), кіраўнік Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства (з 1867 года)[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Болсун А. І. Смірноў Пётр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 64. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смыслов Пётр Михайлович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Нарадзіліся ў Наўгародскай губерні
- Памерлі 18 снежня
- Памерлі ў 1891 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Супрацоўнікі Пулкаўскай абсерваторыі
- Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы Расійскай імперыі
- Геадэзісты Расійскай імперыі
- Астраномы XIX стагоддзя
- Генерал-маёры (Расійская імперыя)
- Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года