Аляксандр I Карагеоргіевіч
| Аляксандр I Карагеоргіевіч Александар I Карађорђевић | |||
| |||
|---|---|---|---|
| 16 жніўня 1921 — 3 кастрычніка 1929 | |||
| Папярэднік: | Пётр I Карагеоргіевіч | ||
| Пераемнік: | скасаванне тытула | ||
| |||
| 3 кастрычніка 1929 — 9 кастрычніка 1934 | |||
| Папярэднік: | пасада заснавана | ||
| Пераемнік: | Пётр ІІ Карагеоргіевіч | ||
| Адукацыя: | |||
| Дзейнасць: | суверэн | ||
| Веравызнанне: | Сербская праваслаўная царква | ||
| Нараджэнне: | 16 снежня 1888 Цэцінэ, Чарнагорыя | ||
| Смерць: | 9 кастрычніка 1934 (45 гадоў) Марсель, Францыя | ||
| Пахаванне: | |||
| Дынастыя: | Карагеоргіевічы | ||
| Бацька: | Пётр I Карагеоргіевіч | ||
| Маці: | Зорка Пятровіч-Негаш | ||
| Жонка: | Марыя Гогенцолерн-Зігмарэнген | ||
| Дзеці: | Пётр, Таміслаў, Андрэй. | ||
| Аўтограф: | |||
| Манаграма: | |||
| Узнагароды: | |||
Аляксандр I Карагеоргіевіч (сербск.: Александар I Карађорђевић) (16 снежня 1888, Цэцінэ, Чарнагорыя — 9 кастрычніка 1934, Марсель, Францыя) — кароль сербаў, харватаў і славенцаў (1921 - 1929), кароль Югаславіі (1929 - 1934). Ваявода.
Сын Пятра I Карагеоргіевіча. У 1904 скончыў Пажскі корпус у Санкт-Пецярбургу.
Падчас Першай Балканскай вайны і Другой Балканскай вайны камандаваў 1-й сербскай арміяй.
У 1913 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага.[1][2]
C 8 ліпеня 1914 года ў сувязі з хваробай Пятра I Карагеоргіевіча быў прызначаны прынцам-рэгентам Сербскага каралеўства.
Падчас Першай сусветнай вайны быў вярхоўным галоўнакамандуючым сербскай арміі.
5 верасня 1914 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам Святога Георгія 4-й ступені, а ў 1915 годзе гэтым жа ордэнам 3-й ступені.[3]
Са снежня 1918 года — прынц-рэгент Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 16 жніўня 1921 года — кароль Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, з 3 кастрычніка 1929 года — кароль Югаславіі.
З 1929 года ўстанавіў ваенна-манархічную дыктатуру, заснаваную на прынцыпах карпаратывізму і сербскага нацыяналізму. У вонкавай палітыцы арыентаваўся на Францыю. Быў заступнікам рускай белай эміграцыі.
9 кастрычніка 1934 года Аляксандр Карагеоргіевіч і французскі міністр замежных спраў Луі Барту былі застрэлены ў Марселі Улада Чарназемскім, баявіком балгарскай тэрарыстычнай арганізацыі УМОРА, звязанай з харвацкімі тэрарыстамі-ўсташамі.
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра Сербію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Карагеоргіевічы Шаблон:Главы Югаславіі
|
- Выпускнікі Пажаскага корпуса
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Памерлі 9 кастрычніка
- Памерлі ў 1934 годзе
- Пахаваныя ў Сербіі
- Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
- Кавалеры ордэна Такоўскага крыжа (Сербія)
- Кавалеры ордэна Святога Савы
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
- Кавалеры Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі
- Кавалеры ордэна Белага арла
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Асобы
- Каралі югаслаўскія