Гомельскі лікёра-гарэлачны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Радамір (завод))
Гомельскі лікёра-гарэлачны завод
Заснаванне 1897
Ранейшыя назвы РУП «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод»
Размяшчэнне
Сайт radamir.by

ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“» — прадпрыемства харчовай прамысловасці, вырабляе гарэлку, бальзамы, лікёры, брэндзі, аперытывы, безалкагольныя напоі. У склад прадпрыемства ўваходзяць спіртавы завод, 4 лініі разліву гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў і сетка магазінаў «Садко». У студзені—верасні 2007 года завод вырабіў 879 тыс. дал гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з Навабеліцкага казённага склада, заснаванага ў 1897 годзе. У 1920 годзе на прадпрыемстве занята 14 чалавек, якія выраблялі 1116 вёдраў гарэлкі штогод. Да пачатку 1980-х гадоў завод быў буйным вытворцам лікёра-гарэлачных вырабаў і вінаградных вінаў, у перыяд антыалкагольнай кампаніі пачалося перапрафіляванне ў завод безалкагольных напояў. Абсталяванне для вытворчасці віна з прывазных вінаматэрыялаў у гэты перыяд распрададзена.

У 2002 годзе да заводу далучаны камбінат харчовых прадуктаў «Палессе» ў вёсцы Салтанава Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

4 верасня 2013 года РУП «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод» было пераўтворана ў ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“».

З ліпеня 2015 года прадпрыемства ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод „Радамір“» уваходзіць у склад алкагольнага холдынгу «Мінск Крышталь груп».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]