Крыніца (бровар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыніца
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1975
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь, Мінск, вул. Радыяльная, 52
Ключавыя фігуры генеральны дырэктар Аляксандр Яўгенавіч Кіжук
Галіна Харчовая прамысловасць
Прадукцыя Піва, квас, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі
Доўг 34,5 млн BYN
Абарот 528,8 млрд. BYN
Чысты прыбытак 38 тыс. BYN[1]
Сайт krinitsa.by
Квас «Лето 988»

ААТ «Крыніца» — найбуйнейшы беларускі бровар, які ўваходзіць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Крыніца», раней вядомае як Мінскі піваварны завод №2, пачала сваю дзейнасць у 1975 г. Тады былі ўведзеныя ў эксплуатацыю асноўныя вытворчыя цэхі: соладавенны, варачны, брадзільна-лагерны, і зварана першае піва «Крыніца»[2].

У 1992 г. вытворчае аб’яднанне «Крыніца» становіцца арэндным прадпрыемствам, якое ў 2001 г. пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

У 2001 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка і прэзідэнт піваварнай кампаніі «Балтыка»(руск.) бел. Таймураз Балоеў дамаўляюцца аб інвестыцыях у «Крыніцу». «Балтыка» была гатовая за два гады падвоіць магутнасці беларускага прадпрыемства, уклаўшы ў яго 50 млн долараў. Расійскія інвестары разлічвалі праз дадэмісію атрымаць кантрольны пакет акцый. За год «Балтыка» паспела пад гарантыі ўрада ўкласці ў «Крыніцу» 10,5 млн долараў. Беларускі бок не спяшалася аддаваць кантрольны пакет, прапаноўваючы паэтапную схему перадачы акцый і дадаючы «некамерцыйныя» абцяжарання, накшталт будаўніцтва лядовай арэны на «Трактары». Грунтоўна абнавіўшы вытворчасць, «Балтыка» у 2002 г. згарнула рэканструкцыю і падала пазоў у Міжнародны камерцыйны арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце Расійскай Федэрацыі, які вынес 5 рашэнняў на карысць істца і абавязаў выплаціць пазыку ў памеры больш за 10 млн долараў[3][4].

У перыяд з 2003 па 2008 гг. дзяржаўны пакет (84,5%) акцый у «Крыніцы», знаходзіўся ў даверным кіраванні ААТ «Пріорбанк».

З 2006 да 2012 гг. у склад прадпрыемства на правах філіяла ўваходзіла ААТ «Полоцкое пиво».

Вясной 2017 г. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пачаў перадпрыватызацыйную падрыхтоўку піўзаводаБровар «Крыніца» рыхтуюць да прыватызацыі[5].

Зноскі