Мазырсоль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырсоль
Галіна прамысловасць[1]
Прадукцыя галіт[2]
Абарот
  • 48 млн $[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 5,43 млн $[3]
Чысты прыбытак
  • 4,39 млн $[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 988 чал.[4]
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам[5]
Даччыныя кампаніі Чырвоны Мазыранін[6]
Сайт mozyrsalt.by/by/

ААТ «Мазырсоль» (руск.: ОАО «Мозырьсоль») — беларуская кампанія па вытворчасці кухоннай солі, якая знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва прадпрыемства пачалося ў 1974 годзе[7][8]. Мазырскі солевыварны камбінат пачаў працу ў 1982 годзе, першая прадукцыя была выраблена ў снежні 1982 года[7][9]. Першапачаткова камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству харчовай прамысловасці БССР, у снежні 1985 года увайшоў ў склад Дзяржаграпрома БССР[8]. У 1988 годзе камбінат дасягнуў праектнай магутнасці ў 360 тыс. т солі ў год, у 1997 годзе пераўтвораны ў ААТ «Мазырсоль». Тэхналогія вытворчасці — выпарванне солі з ачышчанага расолу[9]. У 2014—2016 праводзілася мадэрнізацыя вытворчасці, магутнасць дасягнула 480 тыс. т у год[10]. У 2016 годзе 88,8% акцый ААТ належалі дзяржаве[11].

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства вырабляе соль кухонную «Палессе», тэхнічныя віды солі, сухія заправы[9][7].

«Мазырсоль» з’яўляецца адным з валаўтваральных прадпрыемстваў для Мазыра і Мазырскага раёна[12].

Зноскі

  1. https://mozyrsalt.by/by/company/proizvodstvo/
  2. https://mozyrsalt.by/by/products/1-sol-pishhevaya-dlya-doma/
  3. а б в https://mozyrsalt.by/uploads/docs/otchety/2020/Konsolidirovannaya-finansovaya-otchetnost-OAO-Mozyrsol-za-2020-g-v-sootvetstvii-s-MSFO.pdf
  4. https://mozyrsalt.by/uploads/docs/otchety/2019/Godovoj-otchet-OAO-Mozyrsol-za-2019-god.zip
  5. https://mozyrsalt.by/by/company/o-mozyrsol/
  6. https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Чырвоны_Мазыранін
  7. а б в О Мозырьсоль
  8. а б Мозырский солевыварочный комбинат Архівавана 8 студзеня 2020.
  9. а б в Мазырскі солевыварны камбінат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 514
  10. ОАО «Мозырьсоль» – одно из крупнейших производителей соли класса «экстра» на мировом рынке(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 28 мая 2020.
  11. "Это стратегический продукт". "Мозырьсоль" предлагают оставить в руках государства Архівавана 13 лістапада 2016.
  12. Промышленность Архівавана 17 мая 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мазы́рскі солевыва́рны завод // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 455. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]