Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод
Тып ААТ
Заснаванне 1889
Ранейшыя назвы Гродзенскі вінкамбінат
РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод „Неманофф“»
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, г. Гродна, 230023, вул. Віленская, 22
Ключавыя постаці Уладзімір Пятровіч Белавусаў
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя гарэлка, лікёры
Матчына кампанія канцэрн «Белдзяржхарчпрам»
Даччыныя кампаніі Варанчанскі спіртзавод
Сайт grodnovodka.by

ААТ «Гро́дзенскі лікё́ра-гарэ́лачны заво́д» — беларуская кампанія па вытворчасці гарэлкі, якая размешчана ў Гродна, па вул. Віленскай, 22[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Уваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам». З ліпеня 2015 года прадпрыемства ўваходзіць у склад алкагольнага холдынгу «Мінск Крышталь Груп» згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 326 «Аб стварэнні беларускага алкагольнага холдынгу». Кіруючай кампаніяй з’яўляецца ААТ «Мінск Крышталь».

Вырабляе гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно пладовае, а філіял завода — Варанчанскі спіртзавод вырабляе спірт-сырэц, спірт этылавы рэктыфікат в/а, солад жытні сухі, які выкарыстоўваецца ў хлебапячэнні. Вытворчая дзейнасць ажыццяўляецца на трох асноўных участках: участак падрыхтоўкі лікёрагарэлачных вырабаў, два ўчасткі разліву лікёрагарэлачных вырабаў; у Варанчанскім філіяле вырабляцца спірт вышэйшай ачысткі, на Мірскім філіяле — спірт «Люкс».

У 2011 годзе пачаты выпуск прадукцыі пад вядомымі брэндамі «Мърная», «Medoff» і «Хлібний Дар», а пазней таксама «Наша марка», «Первак».

Вытворчыя магутнасці[правіць | правіць зыходнік]

Праектная магутнасць прадпрыемства па стане на 2015 год складае:

  • Гарэлка — 964 тыс. дал.
  • Лікёра-гарэлачныя вырабы — 174 тыс. дал.
  • Віно пладовае — 170 тыс. дал.
  • Спірт этылавы з харчовай сыравіны — 193 тыс. дал.
  • Солад жытні сухі — 850 тон.
  • Спірт-рэктыфікат вышэйшай ачысткі — 487 тыс. дал.
  • Канцэнтрат квашанага сусла — 1400 тон.
  • Каньяк — 27 тыс. дал

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны у 1880-х гадах. У 1889 годзе прадпрымальнік Лейба Усеравіч Слуцкі выкупіў землю ў горадзе Гродна на беразе ракі Гараднічанкі і атрымаў дазвол на будаўніцтва па вуліцы Віленскай, 22. На працягу года ён пабудаваў 2 цагляных будынка і 3 драўляных будынка. Будынкі былі аднапавярховымі, крытымі бляхай і гонкай. Першапачаткова гэта быў піўзавод.

У 1897 годзе піўзавод па вуліцы Віленскай быў восьмым прадпрыемствам у Гродзенскай губерні па магутнасці. З 1937 года заводам кіравала дачка Слуцкага. Пасля 1939 года, калі Заходнюю Беларусь далучылі да Усходняй, лёс сям’і Слуцкіх невядомы, завод быў разрабаваны. Аднаўленне завода ставіцца да канца 1940-х гадоў. З 1947 года завод выпускаў безалкагольныя напоі. У гэтым жа годзе для забеспячэння заходніх раёнаў Беларусі віннай прадукцыяй урадам быў арганізаваны вінзавод, магутнасці якога былі нязначныя.

Сыравінай для віна служылі яблыкі, плады і ягады, якія прымаліся ад насельніцтва. Пачынаючы з 1960-х гадоў, магутнасць завода ўзрасла да перапрацоўкі 4 тыс. тон сыравіны за сезон. Акрамя вытворчасці віна пладова-ягаднага ажыццяўляўся разліў віна вінаграднага. Наладзілася вытворчасць воцату, сокаў спіртаваных, вінаматэрыялаў. У 1981 годзе да заводу быў далучаны Свіслацкі вінзавод і прадпрыемства было перайменавана ў Гродзенскі вінкамбінат. У 1985 годзе ўрадам прынята рашэнне аб спыненні[ru] вытворчасці пладова-ягаднага віна, у сувязі з гэтым на заводзе застаўся толькі разліў вінаў вінаградных і было засвоена вытворчасць напояў безалкагольных. Свілачскі вінзавод у тым жа годзе быў перапрафіляваны на вытворчасць цукерак і выйшаў са складу Гродзенскага вінкамбіната. З 1992 года на заводзе пачалі вытворчасць настоек, аказвалі паслугі па разліву спірту. У лютым 1994 годзе Гродзенскі вінкамбінат прыступіў да вытворчасці гарэлкі «Русская». З 1995 года пачалі вытворчасць лікёраў. Асартымент гарэлкі пастаянна пашыраўся і скарачалася вытворчасць настоек, у сувязі з тым, што апошнія не карысталіся попытам насельніцтва.

У 1996 годзе Гродзенскі вінаробны камбінат перайменаваны ў Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод. У 2001 годзе Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод перайменаваны ў РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод». У 2003 годзе да РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» далучаны Варанчанскі спіртзавод, які мае статус філіяла. Варанчанскі філіял знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці ў Карэліцкім раёне. На Варанчанскім і Мірскім філіяле вырабляецца спірт-сырэц, спірт вышэйшай ачысткі і жытні солад.

У красавіку 2006 года РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» перайменаваны ў РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод „Неманофф“».

З 1 лістапада 2007 запушчана новая лінія разліву лікёрагарэлачнай прадукцыі італьянскай вытворчасці, якая дазваляе разліваць прадукцыю ў бутэлькі ёмістасцю ад 100 г да 1000 г рознай канфігурацыі. Прадукцыйнасць лініі складае 8000 бут./гадзіну, раней — 6000 бут./гадзіну. У цэху разліву выраблены капітальны рамонт з ужываннем сучасных матэрыялаў еўрапейскай якасці, устаноўленыя кандыцыянеры.

З 29 снежня 2012 года РУП «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод „Неманофф“» пераўтворана ў ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод».

Зноскі

  1. ОАО «Гродненский ликеро-водочный завод» (руск.). Белгоспищепром. Праверана 3 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]