Чырвоны харчавік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чырвоны харчавік
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1870
Заснавальнікі Ханон Райцын
Размяшчэнне Беларусь, Магілёўская вобласць, Бабруйск, вул. Бахарава, 145, 213805
Галіна харчовая прамысловасць
Прадукцыя слодычы
Сайт zefir.by

ААТ «Чырво́ны харчаві́к» — прадпрыемства ў Бабруйску, заснаванае ў 1870 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1870 годзе купец Ханон Райцын адкрыў у Бабруйску дражджавы завод. На ім працавалі 40 чалавек, у год выраблялі каля 400 фунтаў дрожджаў. Першыя будынкі былі драўляныя, пазней дабудаваныя мураваныя баракі для пражывання працаўнікоў.

У 1890 годзе Райцын прадаў завод купцу Зусьману Рабіновічу. У 18921897 быў збудаваны мураваны корпус, набытае новае абсталяванне. У 1898 Рабіновіч прадаў ⅗ часткі ўласнасці Ашэру Рабіновічу і Шмерку Галадцу. З 1902 года завод перайшоў ва ўласнасць памешчыкаў Вікенція Козел-Паклеўскага і Карла Незабытоўскага. У 1913 новым уласнікам стаў купец 1-й гільдыі Янкель Разоўскі.

Пасля прыходу бальшавікоў завод перададзены павятоваму Саўнаркаму, яго кіраўніком стаў Геца Фрыд. У 1921 годзе, за новым дырэктарам С. Л. Гінзбургам вытворчасць спынілася. У 1924 годзе завод перададзены Белхарчтрэсту, пачаўся капітальны рамонт. Былі створаныя вытворчыя аддзяленні: квасільнае, вальцавое, заторнае, мачыльнае, прасовачнае, пакавальнае. У наступным годзе завод выпусціў больш за 700 кг дрожджаў, якія пастаўляліся пераважна ва Украіну, а таксама Бабруйскі і Магілёўскі раёны.

У 19281930 завод рэканструяваны і перайменаваны ў кандытарскую фабрыку «Чырвоны харчавік». Пачаўся выпуск пасцілы, мармеладу, павідлы. У 1934 годзе ўведзены карамельны цэх, у 1934 — халвічны, у 1937 — дрожджавы. Перад Вялікай Айчыннай вайной фабрыка выпускала 33 віды кандытарскіх вырабаў агульнай масай 7000 тонаў.

У 1944 годзе немцы пры адступленні спалілі фабрыку, частку абсталявання вывезлі. Вытворчасць адноўленая ў 1945, да 1950 дасягнуты даваенны аб’ём прадукцыі. У 1952—1955 гг. адбываецца пераарыентацыя прадпрыемства на выпуск пасціла-мармеладных вырабаў. У 19691971 года збудаваная халвічная вытворчасць.

У кастрычніку 1994 г. кандытарская фабрыка пераўтвораная ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 1999 г. уведзеныя ў эксплуатацыю лініі па вытворчасці ірысу, мармеладу і цукерак у шакаладнай глязуры з аўтаматычным пакаваннем.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Зефір «Першы Бабруйскі»

Фабрыка выпускае больш за 140 відаў прадукцыі: зефір, халва, дражэ, мармелад, ірыс, жэлейныя цукеркі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]