Машхарчпрад (прадпрыемства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ААТ «Машхарчпрад»
Тып прадпрыемства
Заснаванне 30 чэрвеня 1980
Колькасць супрацоўнікаў
  • 300 чал.
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам
Сайт oaompp.by

Машхарчпрад — беларускае прадпрыемства ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Прадпрыемства ажыццяўляе перапрацоўку бульбы, выпуск бульбапрадуктаў, вытворчасць машын для апрацоўкі харчовых прадуктаў і вытворчасць жытнёвага соладу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Чыпсы беларускай гандлёвай маркі «Міра»

30 чэрвеня 1980 года Дзяржаўная камісія падпісала акт пра завяршэнне будавання Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода.

У 1985 годзе, быў заснаваны Мар’інагорскі эксперыментальны завод бульбапрадуктаў.

У 1993 годзе адбылося зліццё Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода і Мар’інагорскага эксперыментальнага завода бульбапрадуктаў. У 1999 завод атрымаў статус адкрытага акцыянернага таварыства.

У 2007 годзе была створана гандлёвая марка «Мира»[1].

Зноскі