Рада пяцёх
Выгляд
Ра́да пяцё́х — другі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў траўні 1918 года[1]. Сфармаваны пасля выхаду з 1-га складу Народнага сакратарыята Беларусі ў пачатку траўня 1918 года беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў Палуты Бадуновай, Тамаша Грыба, Лявона Зайца і сацыял-дэмакрата Аркадзя Смоліча. У склад Рады пяцёх уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў Язэп Варонка (старшыня), Яфім Бялевіч, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі. Правыя ў Радзе БНР з мэтай адхіліць Раду пяцёх стварылі Народны сакратарыят пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта. У выніку кампрамісу, дасягнутага паміж левымі і правымі ў чэрвені 1918 года быў сфарміраваны 4-ы склад Народнага сакратарыяту[1].
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). С. 204
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сідарэвіч, А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта / Анатоль Сідарэвіч // ARCHE Пачатак. – 2008. – № 4. – С.