Размовы:Беларуская іканапісная школа (XVI — XVIII стагоддзі)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэцэнзія на 23 снежня 2023 года[правіць зыходнік]

Вікіпедыя:Рэцэнзаванне/Беларускі іканапіс. -- Bakarasa (размовы) 10:38, 23 снежня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю. Зараз няма часу займацца, але падумалася, што варта б яшчэ дадаць раздзел пра спадарожныя мастацкія аб'екты, якія таксама трапляюць у музеі і часта нават асобна, паколькі асноўны абраз не захаваўся - у першую чаргу абклады, але і рамы, "персанальныя" іканастасы для асобнай іконы і гэтак далей. Ну і яшчэ культурнае значэнне мае быць, паколькі ўсе традыцыі шанавання асобных іконаў абраслі мясцовымі традыцыямі, днямі асаблівага шанавання і ўсім такім. Гэта мусім хоць парай сказаў і агульна, але абазначыць.--Хамелка/ разм. 15:22, 17 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Тут пісана: У раннія гады хрысціянства ў славянскіх землях сітуацыя складвалася такім чынам, што іканапісцы вольна ці прымусова падарожнічалі паміж рознымі гарадамі на даволі вялікія адлегласці. Такім чынам, традыцыя іканапісу па ўсёй зямлі сучаснай Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Балгарыі і Грэцыі фарміравалася як адзіная плынь. Так вот, плынь была "двайная" — таксама і крыжакі "падарожнічалі". Падрабязней гл. напр. Надзея Высоцкая «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў». --JerzyKundrat (размовы) 19:26, 17 студзеня 2024 (+03)[адказаць]