Размовы:Бярозка (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пра перанос[правіць зыходнік]

Не трэба нікуды пераносіць, чытайце, к.л., арт. «Беларускі піянер». Калі часопіс закрылі, падпісчыкі сталі атрымліваць замест яго газету «Піянер Беларусі». А «Іскры Ільіча» былі новым выданнем, яго потым і перайменавалі ў «Бярозку». Т.ч., усё у артыкуле было слушна. --Максім Л. (размовы) 10:04, 9 лютага 2017 (+03)

Вітаю, User.gifSlip1560. Не выдавалася «Бярозка» першапачаткова пад назвай «Беларускі піянер». К.л., чытайце адпаведны артыкул, які напісаны паводле аўтарытэтнай крыніцы. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:31, 9 сакавіка 2017 (+03)
Вітаю, User.gifMaksim L.! У самім часопісу «Бярозка» ў выдавецкіх звестках пазначана, што ён выдаецца з 1924 г. (с. 64). На сайце часопіса на старонцы «Гісторыя» таксама пададзены год заснавання — 1924, першапачатковая назва — «Беларускі піянер»: http://zviazda.by/be/gistoryya-0 (далей прайсці па загалоўку-спасылцы «Пра нас»). Варагодна, што і «Бярозка», і газета «Раніца» (раней «Піянер Беларусі») лічаць сябе пераемнікамі «Беларускага піянера». --Slip1560 (размовы) 23:36, 9 сакавіка 2017 (+03)
Вітаю, User.gifSlip1560. Дык, напэўна, тады трэба напісаць прынамсі, што «у рэдакцыі „Бярозкі“ гісторыю выдання вядуць ад „Беларускага піянера“», бо гэта толькі іх меркаванне, але як асноўную версію даваць інфу з даведачных выданняў, які для Вікіпедыі аўтарытэтней, бо папросту не афіляваны з «Бярозкай» і напісаны профільнымі спецыялістамі. --Максім Л. (размовы) 10:58, 15 сакавіка 2017 (+03)