Размовы з удзельнікам:Dehty
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:49, 19 студзеня 2018 (MSK)
Пытанні па Памяці зніклых вёсак
[правіць зыходнік]Вітаю! Найперш заўважу, што функцыя адпраўкі паведамленняў удзельнікам па e-mail прызначана для таго, каб звязацца з удзельнікам па-за межамі Вікіпедыі па невікіпедыйных пытаннях. Калі ж пытанні тычацца выключна працы ў Вікіпедыі і зместу артыкулаў, то варта проста пісаць на старонку размоў (удзельніка, як я Вам зараз, ці канкрэтнага артыкула).
- "Выдзяленне" слоў, каб можна было перайсці на іншы артыкул, называецца вікіфікацыяй. Прачытаць пра прынцыпы добрай вікіфікацыі можна на старонцы ru:Википедия:Внутренние ссылки, раю таксама азнаёміцца з прыкладам таго, як не трэба вікіфікаваць.
- Пра катэгарызацыю можна прачытаць на старонцы Вікіпедыя:Катэгарызацыя, ці больш падрабязна на рускай мове ru:Википедия:Категоризация. Калі коратка наконт колькасці, то катэгорый можа быць і многа і мала і залежнасці ад артыкула. Але тут важны крытэрый транзітыўнасці: ёсць ланцужок катэгорый Катэгорыя:Вілейскі раён → Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна → Катэгорыя:Вілейка → Катэгорыя:Славутасці Вілейкі. І калі артыкул трапляе па тэме ў апошнюю катэгорыю "Славутасці Вілейкі", то ў гэтым і большасці іншых выпадкаў не варта яго дадаваць у бацькоўскія катэгорыі, бо артыкул і так няяўна да іх адносіцца.
- У Вікіпедыю можна ўносіць праўкі практычна ў неабмежаваных колькасці і аб’ёме. Пры гэтым абсалютна кожны можа змяніць любы артыкул (толькі калі артыкул не пастаўлены пад ахову), і гэта абсалютна нармальная практыка. Калі ж праўкі двух удзельнікаў супярэчаць, то варта прыйсці да паразумення на старонцы размоў.--Artsiom91 (размовы) 11:17, 3 лютага 2018 (MSK)
Антон Луцкевіч
[правіць зыходнік]Прывітанне. Вы дадалі катэгорыю «Зняволеныя Вілейскай турмы» ў артыкул пра Антона Луцкевіча. Ці ёсць у вас крыніца, дзе было б пазначана, што Антон Луцкевіч запраўды быў вязнем гэтай турмы?--Liashko (размовы) 18:58, 30 снежня 2018 (MSK)
- Добрага вечару. Запазычана з артыкула Анатоля Рогача у кнізе «Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0», старонкі 230-231. Амаль без змен гэты артыкул надрукаваны ў «Рэіянальнай газеце» ў 2009 г.— «Тайны муроў Вілейскай турмы».
Асаблівае месца ў беларускай гісторыі займае Антон Луцкевіч, лінгвіст, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Ён быў старшынёй Рады народных Міністраў і міністрам замежных спраў абвешчанай 25 сакавіка 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. 30 верасня 1939 года быў арыштаваны па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай барацьбе і ўтрымліваўся пад следствам у Вілейскай турме. Сляды яго згубіліся ў час эвакуацыі вязняў у чэрвені 1941 года. Падобнае здарылася і з першым рэдактарам “Нашай Нівы”, “Сахі”, “Лучынкі” і іншых зборнікаў, сенатарам польскага сейма нашым земляком Аляксандрам Уласавам. |
Аўтар быў слынным краязнаўцам, шмат працаваў па архівам і сярод сталых людзей, "хварыў" за Вілейшчыну. Як дэпутат мясцовай улады шмат зрабіў, каб гэта засталося не толькі на паперы, а і ў помніках і інш. Пасля яго смерці гэтая праца лічы сціхла.--Dehty (размовы) 19:55, 30 снежня 2018 (MSK)
- Дзякуй. У артыкуле яшчэ невядомае месца смерці Луцкевіча, хоць цяпер яно ўжо і стала вядомым. Але, мяркую, аўтар не з галавы ўзяў звесткі пра знаходжанне Луцкевіча ў Вілейскай турме, таму дадам згадку ў артыкул.--Liashko (размовы) 06:06, 31 снежня 2018 (MSK)
- У канцы артыкула ў кнізе прыведзены спасылкі і ў тым ліку на архівы (архіў). Зараз працую, таму пазней дадам больш дакладна.--Dehty (размовы) 10:40, 31 снежня 2018 (MSK)
- Крыніцы да артыкула «Каля турэмнай сцяны» з кнігі «Памяць. Вілейскі раён», старонка 233:
- У канцы артыкула ў кнізе прыведзены спасылкі і ў тым ліку на архівы (архіў). Зараз працую, таму пазней дадам больш дакладна.--Dehty (размовы) 10:40, 31 снежня 2018 (MSK)
- Дзякуй. У артыкуле яшчэ невядомае месца смерці Луцкевіча, хоць цяпер яно ўжо і стала вядомым. Але, мяркую, аўтар не з галавы ўзяў звесткі пра знаходжанне Луцкевіча ў Вілейскай турме, таму дадам згадку ў артыкул.--Liashko (размовы) 06:06, 31 снежня 2018 (MSK)
- Адамушко В.И., Иванова Н.И. Помилуйте. МН. 1993.
- Заерко А.Л. Тюрьмы Беларуси. 1929—1935 гг. Кн.1. М., 2001
- Муха-Мухновский Г. Пути-дороги. Мн., 1973
- Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф.218. Воп. 4. Спр. 1969. Л. 1—3, 11—14, 28, 39—45, 65, 72, 73, 100, 157.
- Сыны і пасынкі Беларусі. Мн. 1996.--Dehty (размовы) 17:55, 31 снежня 2018 (MSK)
Аўтадогляд
[правіць зыходнік]Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 21:50, 25 мая 2020 (+03)
- О, то — занадта прыемная прапанова, шчыра дзякую за давер! Насамрэч, мне сапраўды шкада часу іншых адміністратараў, якім даводзіцца марнаваць час на невялічкія дробязі кшталту даданых ілюстрацый. Якіх дарэчы я планую зараз дадаць на ўвесь былы Альковіцкі сельсавет з наваколлем. Калі паважаны алімп беларускай Вікіпедыі палічыць маю сціплую працу карыснай, буду толькі рады далей працягваць напаўненне Вікі. З павагай і ўдзячнасцю, Dehty (размовы) 22:04, 25 мая 2020 (+03)
- Зроблена, дзякуй за Ваш унёсак, здабыткаў і плёну! --JerzyKundrat (размовы) 22:12, 25 мая 2020 (+03)
- Шчыра дзякую! Слаўная адзнака і падарунак да хуткага юбілею :) ! –– Dehty (размовы) 22:18, 25 мая 2020 (+03)
- Зроблена, дзякуй за Ваш унёсак, здабыткаў і плёну! --JerzyKundrat (размовы) 22:12, 25 мая 2020 (+03)
Вікі любіць Зямлю-2020
[правіць зыходнік]Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва |
--Удзельнік:W 13:36, 30 траўня 2020 (UTC+3)
Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў
[правіць зыходнік]Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 00:12, 27 лютага 2021 (+03)
Прызначэнне схавальнікаў гісторыі
[правіць зыходнік]Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 00:48, 3 красавіка 2022 (+03)