Памяці зніклых вёсак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мемарыял
Памяці знiклых вёсак
Памяцi былых вёсак 1.jpg
54°31′52″ пн. ш. 26°56′34″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Мінская вобласць
Аўтар праекта Яўген Ігнатовіч

Анатоль Рогач

Архітэктар Анатоль Капцюг

Памяці знiклых вёсак (Мінская вобласць)
Памяці знiклых вёсак
Памяці знiклых вёсак

Па́мяці знíклых вё́сак — мемарыял, першы і адзіны такога кшталту ў Беларусі, прысвечаны населеным пунктам Вілейскага раёна, якіх не стала з 1939 па 2009 гады. Месціцца за паўночным краем горада Вілейкі, ля вёскі Снежкава пры дарозе на Куранец.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Усяго на Вілейшчыне за 70 гадоў па розных прычынах (спаленыя падчас Другой сусветнай вайны, затоплены пры стварэнні Вілейскага вадасховішча, далучаны да іншых) зніклі 253 населеныя пункты. Сёння іх засталося трохі больш за 400.

Ідэя мемарыяла належыць Яўгену Ігнатовічу і Анатолю Рогачу.

АрхітэктарАнатоль Капцюг[1].

Аднадумцы арганізавалі сапраўдную талаку і літаральна за некалькі тыдняў узвялі мемарыял[2]. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 30 чэрвеня 2009 года.[3]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка і размяшчэнне аб'ектаў выканана суадносна геаграфічнай карце раёна. Пачатак мемарыяла — «Хатынскі камень» у выглядзе перакуленага звона з назвамі 5 вёсак, якіх напаткаў лёс Хатыні, спаленых разам з жыхарамі ў 19411944 гадах. Драўляная скульптура, ахопленай полымем жаночай постаці, дапаўняе кампазіцыю. Калодзежны зруб з жураўлём, слуп з колам для буслянкі, абрысы вясковай хаты з прывіднымі рысамі. Сімвалічная сцяжынка вядзе па сімвалічнай вясковай вуліцы.

Памяцi былых вёсак 3.jpg

Трынаццаць валуноў, якія размяшчаюцца па дзвюх спіралях (падобна малекуле ДНК), сімвалізуюць трынаццаць сельскіх саветаў Вілейскага раёна. На кожным камяні — мемарыяльная шыльда з назвамі зніклых вёсак.

Памяцi былых вёсак 2.jpg

Яшчэ адзін камень змяшчае пералік вёсак, якія ўліліся ў гарадскую рысу Вілейкі. Цэнтральнае месца займае 15-тонны валун са зваротнымі словамі да наведвальнікаў.[4]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Родевич Н., Ракович В., Колосова О. "Вилейский край" - Минск, УП "Донарит", 2014 (руск.) 

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]