Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat/Архіў2012

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выява дня на галоўнай старонцы не працуе - лішняе двукроп'е--Павел Петро (размовы) 05:20, 22 лістапада 2012 (UTC)

Зроблена --JerzyKundrat (размовы) 05:43, 22 лістапада 2012 (UTC)

Добры дзень! Не маглі б Вы дадаць у артыкул пільскае імя даследчыка. Сам, на жаль, не вельмі добра валодаю польскай мовай. Дзякуй!--Павел Петро (размовы) 05:53, 13 лістапада 2012 (UTC)
Zdzisław Durczewski. Вось спасылка на яго кнігу пра Стары замак у Гродне. --JerzyKundrat (размовы) 06:35, 13 лістапада 2012 (UTC)
Дзякуй!--Павел Петро (размовы) 08:51, 14 лістапада 2012 (UTC)

Мокраносыя малпы[правіць зыходнік]

тэкст быў: '#REDIRECT Размовы:Макраносыя малпы' (і адзіны аўтар: 'Renessaince')

Ну вось, цяпер яшчэ атрымалася, што я й вінаваты. :) --Renessaince 07:53, 12 студзеня 2012 (UTC)

Макраносыя малпы - гэта правільна, так? На астатняе, калі ласка, не крыўдуйце. Такая ўжо ў нас склалася практыка. Прапановы па яе карэкціроўцы, натуральна ж, прыймаюцца --JerzyKundrat 09:00, 12 студзеня 2012 (UTC)
Прапанова адзіная — не пазначаць пры выдаленьні, што я быў аўтарам няслушна створанага артыкулу. :)
Макраносыя — таму, што ў другой частцы двухсастаўнага слова націск стаіць на першым складзе. У гэтым выпадку зь першай часткі слова націск пераносіцца. --Renessaince 09:38, 12 студзеня 2012 (UTC)
Прабачце, гэта не я, гэта ён (кампутар) зрабіў. Шчыра прызнаюся, меў магчымасць выдаліць аўтаматычна створаны тэкст. Улічу на будучыню. --JerzyKundrat 09:57, 12 студзеня 2012 (UTC)
Магчыма, тут ручнога вырашэньня праблемы недастаткова. Усё ж прапанаваны вікі-рухавіком варыянт аўтарства быў памылковым, але гэта ўжо трэба круціць на ўзроўні MediaWiki… --Renessaince 11:56, 12 студзеня 2012 (UTC)
Фактычна MediaWiki мае тут на ўвазе, што вы былі не аўтарам гэтага артыкулу, а аўтарам гэтага нАвастворанага (вось, адным махам і правіла папрактыкавала :)) перанакіравання.---Хамелка/ разм. 13:27, 12 студзеня 2012 (UTC)

На той выпадак, калі Вы шукаеце, дзе знайсці тую працу, якая не можа пачакаць -

Заданні для ўдзельнікаў

---Хамелка/ разм. 13:28, 25 студзеня 2012 (UTC)

Дзякуй, калі Вы не заўважылі гэтыя ж шаблоны ёсць у мяне на старонцы: Удзельнік:JerzyKundrat. Таксама паціху займаюся тым, што выдаляю катэгорыі без відавочнай перспектывы напаўнення. --JerzyKundrat 13:35, 25 студзеня 2012 (UTC)

Перспектыва[правіць зыходнік]

Магчыма, наступіў момант, каб прасветліць паняцці. Зыходзячы з азначэння "Перспектыва - прадстаўленне меркаваных падзей", я раблю такі вывад, што фраза "не мае перспектыў напаўнення" азначае, што "Меркавана, нават у далёкай будучыні немагчыма напісаць артыкул (ну, больш 3-5 артыкулаў) па значным тэмам, якія можна будзе дадаць да гэтай катэгорыі". І калі адносна катэгорыі, напрыклад, Кларнет, я з гэтым магу пагадзіцца, то што тычыцца, напрыклад, катэгорый Прырода Канады я ну ніяк не магу падтрымаць, бо тут не толькі артыкулаў патэнцыяльна безліч, але і падкатэгорый (сады, паркі, ахова, нац. паркі, балоты, эндэмікі, Чырвоная кніга і г. д.).

Паспрабуйце мяне зразумець, стварэнне, догляд існуючага дрэва катэгорый - гэта вялікі кавалак маёй працы, майго асабістага часу, я не манапалізірую гэты сектар, але калі нягледзячы на шматлікія пярэчанні (і не толькі з майго боку), Вы працягваеце выдаляць мой унёсак без абмеркаванняў хоць на дзень-два (а выдаліць заўсёды лягчэй, чым стварыць), то гэта інакш як прасоўванне сваёй думкі не выглядае. Можа Вы неяк інакш разумееце слова перспектыва? Думаецца, хопіць ужо гэтай бойкі, бо рукі ўжо апускаюцца і як мне дык рэальна хочацца зысці з раздзелу куды-небудзь (а мне ўсё ж верыцца, што Вашай мэтай не з'яўляецца выжыць мяне з праекту), магчыма, можна зрабіць перапынак у працы над катэгорыямі (не так ужо ў нас там усё дрэнна) да таго часу, пакуль не будзе больш думак па тэме, бо зараз мы бадаемся адзін на аднаго і нармальнага абмеркавання не атрымліваецца, на жаль :(.---Хамелка/ разм. 14:18, 14 лютага 2012 (UTC)

Прырода Канады на маёй старонцы належыць да групы катэгорый, у якіх напаўнення зараз няма. Гэта не азначае, што я яе збіраюся выдаляць. Наадварот, тут напаўнення магчыма пашукаць (як напр. для дэпутатаў ВС БССР). Я толькі сумняваюся, ці не пакінуць адно кат. Геаграфія Канады. Парк ці балота - гэта таксама геагр. аб'ект). А эндэмікі належаць да Канадскай біягеаграфічнай вобласці, якая не адпавядае тэрыторыі краіны. А часу і ў мяне няшмат. Давайце працаваць канструктыўна. --JerzyKundrat 14:29, 14 лютага 2012 (UTC)

Я яшчэ не дужа разабраўся, што тут адбываецца "апошнім часам", але скажу, калегі, вось што: калега Вольга! яшчэ раней я вам казаў, што, каб падтрымаць вашыя намаганні па вырошчванні цалкам звязнага дрэва катэгорый, трэба бачыць дакументацыю. А так, усё застаецца ў вашай галаве, і магчымыя спрэчкі адносна бачання, ці не так? Калега Кундрат, калі ласка, мякчэй з выдаленнямі. Не варта выпраўляць увесь свет, прычым адразу. :) Yury Tarasievich 14:34, 14 лютага 2012 (UTC)

Vitaju. Čamu adkatvajecie zmieny biaz abmiarkoŭvannia? Kali łaska, raztłumačycie pryčyny ŭviedzienych Vami zmienaŭ. Bladyniec 08:17, 20 лютага 2012 (UTC)

  • Witaj. Takie określenie podaje się w białoruskojęzycznych żródłach encyklopedycznych. --JerzyKundrat 08:21, 20 лютага 2012 (UTC)
Rozumiem. No cóż, wydaje mi się, że lepiej byłoby podać, w jakim kraju działała dana partia. Przecież to nie była organizacja działająca wyłącznie na terenie Zachodniej Białorusi, ale ogólnopolska, brała udział w wyborach parlamentarnych i miała swoich posłów na Sejm. Oczywiście, była przede wszystkim aktywna tam, gdzie mieszkali Białorusini, ale czy dziś białoruskie organizacje w Polsce nazwiemy „partia na Podlasiu”, albo odwrotnie – czy napiszemy, że Związek Polaków na Białorusi to „organizacja na Grodzieńszczyźnie”? Proponuję napisać, że była to partia Białorusinów w międzywojennej Polsce, działająca przede wszystkim na terenie Zachodniej Białorusi. Bladyniec 08:32, 20 лютага 2012 (UTC)

Я перапісаў лід у тэксце Заходняя Беларусь. Зірніце. Yury Tarasievich 09:07, 20 лютага 2012 (UTC)

Што з гэтага выцякае? Ці прымаем азначэнне: палітычная партыя беларускай нацыянальнай меншасці ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, якая дзейнічала ў галоўным на тэрыторыі Заходняй Беларусі замест паліт. партыя ў Зах. Беларусі? --JerzyKundrat 09:09, 20 лютага 2012 (UTC)
Я б сказаў прыблізна так: паліт. партыя, якая дзейнічала ў ЗБ (Польшча часоў 2 РП). Yury Tarasievich 09:14, 20 лютага 2012 (UTC)
Na moj pohlad, sens dakładna toj ža sam, akramia taho, što niama słoŭ, što heta partyja biełarusaŭ. Uspaminaju, shto na paŭnočna-ŭshodnich vajavodstvach II RP dziejničali nie tolki biełaruskija partyi. Nakont artykuła pra Zachodniuju Biełaruś - heta cikavaja, asobnaja tema. Hety artykuł taksama treba b vypravić, ci račaj - napisać zusim ad pačatku, bo toje, što tam ciapier josć, vielmi niejakasnaje.Bladyniec 09:26, 20 лютага 2012 (UTC)
За спасылку дзякуй, калега, але па-за гэтым якраз вы і зрабілі "вельмі няякаснае". Тое, што я зрабіў, ні пад каго не падкопвалася. Была схема "было фармальна - стала фармальна". Тое, што вы зрабілі, адразу падкопваецца (weasel wording) пад этнічны склад, але адразу ж пастуліруе РП як нязменную рэальнасць. Так не пойдзе. Yury Tarasievich 09:49, 20 лютага 2012 (UTC)
Да ўдзельніка Bladyniec. Калі ласка, асцярожней з радыкальнымі праўкамі. --JerzyKundrat 09:55, 20 лютага 2012 (UTC)
Prablema ŭ tym, što ideja Zachodniaj Biełarusi jak raz zaŭždy abhruntoŭvałasia na asnovie biełaruskaha nasielnictva hetych terytoriaŭ, pavodle schemy "tam, dzie bolšasć biełarusaŭ - tam Zachodniaja Biełaruś". Ja chacieŭ b napisać pierš za ŭsio pra ideju Zachodniaj Biełarusi, a nie prosta, "ziamla, jakaja spačatku była ŭ Rasii, pazniej u Polščy, narešcie ŭ SSSR" - bo z hetaha ničoha nie ŭznikaje. ZB heta ziamla, jakuju biełarusy ličyli svajoj, a jakaja apynułasia za zachodniaj miažoj - što ŭ hetym nie tak? Dla mianie - heta samaja prostaja i dakładnaja definicyja. Nie zrazumieŭ, što Ty mieŭ na ŭvazie, kali napisaŭ: "pastuliruje RP jak niazmiennuju realnasć"? Narešcie - ja skazaŭ, što artykuł pra ZB niejakasny, bo tam šmat pamyłak - prykładna hetaja "Biełapolšča" - toje słova značyć zusim druhaje, jaho balšaviki vykarystoŭvali dla Polščy ŭ cełym, a nie palaki da ZB. Taksama: "Palityčny režym atrymaŭ nazvu sanacyi (azdaraŭlennia). Sens hetaj nazvy byŭ u tym, što Zach. Biełaruś vykonvała rolu bufiera pamiž SSSR i kapitalistyčnymi krainami." - zusim niepraŭda. Bladyniec 10:06, 20 lutaha 2012 (UTC)
Я не кранаў рэшты тэкста, толькі лід. Самая простая і хоць трохі навуковая дэфініцыя гэта якраз: "ЗБ - назва (!) земляў, якія былі там, потым там" -- заўваж, не "ЗБ - землі" (!) і не "ЗБ - землі на захад ад лініі 1921" (назва Беларусь = Белая Русь, як азначэнне этнічных земляў ужывалася задоўга да Версальскага даговору, лініі Керзана -- уласна лінія Керзана асноўвалася на этнічным складзе).
А ўжо далей, дзе гэта зручна зрабіць у лінейным тэксце, ідзе разгорнутая расшыфроўка і іншыя назвы. Yury Tarasievich 10:16, 20 лютага 2012 (UTC)

Катэгорыя:Асобы[правіць зыходнік]

Прыкручана да шаблонаў Пісьменнік, Дзяржаўны дзеяч і пад., таму адмыслова дадаваць яе не патрабуецца :). Магчыма, нават, я як-небудзь ботам прайдуся па ўключэнням дадзеных шаблонаў і прыбяру яе---Хамелка/ разм. 10:09, 20 лютага 2012 (UTC)

Прабачце, што змяняю тэму. Мною выдалены Хрыбет Чэрскага, Забайкалле з шаблона "Горныя с-мы Азіі", бо ён не з'яўляецца горнай сістэмай, а толькі асобным хрыбтом. --JerzyKundrat 10:19, 20 лютага 2012 (UTC)
Добра, што звярнулі ўвагі, я проста хацела ўдакладніць у шаблоне, бо там была спасылка на неадназначнасць, і адпаведна з катэгорыяй, дадала абодва. Выдатна, што цяпер там усё зразумела :).---Хамелка/ разм. 12:46, 20 лютага 2012 (UTC)

Прывітанне :)---Хамелка/ разм. 15:56, 29 лютага 2012 (UTC)

Добры дзень. Давайце дамовімся тут асобаў упісваць або па алфавіце, або па даце нараджэння (гэта фармальная прычына). Таксама пажадана абапірацца на нейкія крыніцы, калі складаем сціслы спіс вядомых асобаў у арт. пра раён. А то акажацца, што некаторыя героі апроч медалёў мала што маюць.
Ну, тут гаворка ідзе не пра таго, у каго толькі медаль, ён атрымаў вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду, але ж ладна. І думаю, што Вы заўважылі, што зараз я абавязкова дадаю дакладнае месца нараджэння, гады жыцця і род дзейнасці, а пра алфавітны парадак неяк не ўлічыла, але ўлічу, так што можна залічыць, што папярэднія дамовы я стараюся выконваць.---Хамелка/ разм. 07:41, 1 сакавіка 2012 (UTC)
ОК. Толькі звернем увагу, што ў СССР была, на жаль, і разнарадка на медалі Героя Сац. Працы. --JerzyKundrat (размовы) 08:04, 1 сакавіка 2012 (UTC)

Умоуныя рэфлексы[правіць зыходнік]

  • Прывітанне. Трэба выправіць арфарграфію у назве старонкі. Неяк коліць вока. Дзякуй. --Павел Петро (размовы) 05:35, 1 сакавіка 2012 (UTC)

Каб была правільная спасылка[правіць зыходнік]

трэба вось так :)---Хамелка/ разм. 15:39, 2 сакавіка 2012 (UTC)

Arfahrafičnyja pamyŭki byli vypraŭlenyja. Bladyniec (размовы) 21:39, 7 сакавіка 2012 (UTC)

Доброго Вам времени суток!!! Скажите пожалуйста, неужели нельзя просто исправить статью, а не удалять??? Если это возможно, я бы попросил Вас внести соответствующие корректировки. Статья как мне кажется довольно неплохая и написанное подтверждено примерно 30-ю источниками и не хотелось бы, чтобы мои старания пропали даром. Может можно её исправить??? С уважением --17Rising17 (размовы) 13:49, 14 сакавіка 2012 (UTC) !!!

Это явный машинный перевод. Статья поставлено на удаление, поскольку в ней избыточное количество грамматических ошибок. Исправлять их мне неинтересно. --JerzyKundrat (размовы) 13:56, 14 сакавіка 2012 (UTC)
Может Вы всё таки поможете с исправлением статьи??? Перевод не совсем машинный, я давал проверять его одному из своих знакомых из Минска, перед тем как создавать статью, но видимо он сам плохо знает свой родной язык. Вы знает я обычно создаю статьи в другом языковом разделе, но в основном занимаюсь исправлением чужих статей и уже несколько статей спас от удаления и многие улучшил. Если статьи хорошие, то я не обращаю внимания на ошибки, а просто исправляю, чтобы оставить в википедии ценную информацию. А данная статья является самым информативным источником об этой группе. Я был бы Вам очень признателен за исправление моей статьи!!! С уважением --17Rising17 (размовы) 14:09, 14 сакавіка 2012 (UTC) !!!
К сожалению, я не вижу в этой статье большой ценности, а только большой объем. --JerzyKundrat (размовы) 14:11, 14 сакавіка 2012 (UTC)
Ценность данной статьи состоит в том, что она отражает самую полную информацию о деятельности группы и содержит провереную информацию, в отличие от других источников в интернете... Ведь самая главная цель Википедии, это отражение полной и главное достоверной информации о чём либо!!! Я не руководствуюсь интересом к какой-либо статьи исправляя её, а всегда задумываюсь, что она кому-то поможет узнать нужную информацию!!! Если бы мне было всё это безразлично, то я бы не писал вообще эту статью и не пытался бы Вам доказать её ценость!!! С уважением --17Rising17 (размовы) 14:23, 14 сакавіка 2012 (UTC) !!!

Можа аб'яднаць?---Хамелка/ разм. 14:52, 24 сакавіка 2012 (UTC)

Зроблена. У назвах артыкулаў стараюся ісці за БелЭнаўскімі выданнямі, але ж няма правілаў без выключэнняў :-) --JerzyKundrat (размовы) 05:46, 26 сакавіка 2012 (UTC)

Загляне сонца[правіць зыходнік]

У пранцыпе можна і так зрабіць, як Вы прапануеце, тым больш што Мікола Нікалаеў не адзначае гэтай кнігі. А ўжо хто больш аўтарытэтны ў кнігазнаўстве, чым ён.

--Weldam (размовы) 09:45, 29 сакавіка 2012 (UTC)

Нікалаеў піша так: У канцы выдання ёсць такая прыпіска: "Просім усіх таварышоў прысылаць матэрыялу ў новы выпуск "Раніцы" па адрасу: СПб, 4-я лінія, 45-16 для "Раніцы". Гэта адрас кватэры Эпімах-Шыпілы.

--Weldam (размовы) 11:40, 29 сакавіка 2012 (UTC)

Тэкст пра часопіс, які не меў непасрэднага дачынення да суполкі, я вынес у адпаведны артыкул. --JerzyKundrat (размовы) 09:57, 30 сакавіка 2012 (UTC)

Што скажаце? Здаецца атрымалася больш-меньш нядрэнна дадаць пра Фабіяна: і структуру артыкулу не парушыўшы, і па яе асабістым жыцці не вельмі патаптаўшыся.---Хамелка/ разм. 12:42, 3 красавіка 2012 (UTC)

Мне спадабалася --JerzyKundrat (размовы) 13:04, 3 красавіка 2012 (UTC)

Файлы ў грамадскім набытку[правіць зыходнік]

больш касці зробяць у Вікісховішчы, можа, не варта грузіць іх у лакальны раздзел---Хамелка/ разм. 12:07, 18 красавіка 2012 (UTC)

Па-праўдзе, мяне найблоьш хвалюе менавіта карысць для раздзела БелВікі. --JerzyKundrat (размовы) 12:19, 18 красавіка 2012 (UTC)

Ці не дапаможыце вылучыць нейкі спіс майстроў італьянскага жывапісу да адпаведнага тыдня? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:29, 20 красавіка 2012 (UTC)

Акурат зараз праглядаю, як палепшыць артыкулы пра майстроў Протарэнесансу. У Лазукі, на жаль, няшмат прозвішчаў. Там даволі фрагментарная інфармацыя. Але нешта выкарыстаем, мабыць толькі для напаўнення артыкулаў. --JerzyKundrat (размовы) 13:33, 20 красавіка 2012 (UTC)
Добра, а што наконт Палацца/Палаца ? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:04, 20 красавіка 2012 (UTC)
Яшчэ гляньце П'яцца/П'яца --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:14, 25 красавіка 2012 (UTC)
Толькі ўвечары змагу гэта зрабіць. Адразу заўважу, што там аўтар актыўна займаецца моватворствам, нягледзячы на ўдзел Мінінфарчацыі ў падрыхтоўцы выдання --JerzyKundrat (размовы) 07:28, 25 красавіка 2012 (UTC)
Наконт Палацца/Палаца. Лазука пазбягае, як здаецца, гэтага паняцця. Ён піша толькі пра "палацы", новыя тэндэнцыі ў "палацавым будаўніцтве" Фларэнцыі. А вось 18-томнік БЭ паслядоўна ўжывае "палацца", што мне здаецца як мінімум спрэчным. Прабачце, пра П'яцца/П'яца толькі зараз заўважыў. --JerzyKundrat (размовы) 05:25, 26 красавіка 2012 (UTC)

Добры дзень! Пераназавіце калі ласка гэты артыкул ў Вёска Амялiна. Загадзя дзякуй. Cinicus (размовы) 11:52, 14 мая 2012 (UTC)

Зроблена, але Вы маглі і самі ;)---Хамелка/ разм. 11:58, 14 мая 2012 (UTC)
Не знайшоў як. :) Дзякуй Cinicus (размовы) 12:18, 14 мая 2012 (UTC)

Добры дзень! Скажыце калі ласка для чаго патрэбна ставіць гэта шаблон {DEFAULTSORT:}, і для чаго патрэбны вось гэтыя шаблоны: {DEFAULTSORT:{PAGENAME}}}, {PAGENAME}. З павагай. --Dzianis Niadbajla (размовы) 11:19, 9 ліпеня 2012 (UTC)

Дзень добры. Шаблон DEFAULTSORT патрэбны для сарціроўкі артыкулаў у дрэве катэгорый. Напр. артыкул Янка Купала ў кат. Пісьменнікі Беларусі трэба было б шукаць на літару "Я", але, калі ўпішам DEFAULTSORT:Купала Янка, значыць артыкул будзе адсарціраваны па іншаму: на літару "К" --JerzyKundrat (размовы) 12:22, 9 ліпеня 2012 (UTC)

Знайшоў для Вас працу ў рамках Лонданскага тыдня - трэба напісаць у адпаведным артыкуле (гл. раздзел Беларуская абшчына ў Лондане) пра беларусаў і беларускія арганізацыя, звязаныя са сталіцай Злучанага Каралеўства. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:25, 26 ліпеня 2012 (UTC)

Увогуле артыкул пра Лондан трэба істотна дапрацоўваць. За пару дзён мяркую дадаць сюды БелЭн-аўскі тэкст. --JerzyKundrat (размовы) 04:50, 27 ліпеня 2012 (UTC)

рачныя катэгорыі?[правіць зыходнік]

Вітаю пана. Памятаю, Вы калісьці займаліся катэгорыямі ў беларускіх рэках, якое там планавалася катэгарыйная дрэва? Цяпер ад артыкула да артыкула катэгарызацыя моцна розніца, то да чаго "весці"? --Максім Л. (размовы) 12:06, 13 жніўня 2012 (UTC)

Добрага дня. Нейкія высновы можна зрабіць з абмеркаванняў, напр. Размовы_з_удзельнікам:Чаховіч_Уладзіслаў#Рэкі_ЗША, Вікіпедыя:Размовы пра катэгорыі. Для малых рэк, як. напр. рака Бабачка могуць быць прыдатныя, здаецца, такія катэгорыі, як зараз. --JerzyKundrat (размовы) 12:27, 13 жніўня 2012 (UTC)
Дзякуй, троху праяснілася. Адно што, у тэкстах часта бачу "басейн Віліі", "басейн Бярэзіны/Прыпяці", а гэта ж басейны Нёмана і Дняпра адпаведна. Можа чаго не разумею? --Максім Л. (размовы) 12:45, 13 жніўня 2012 (UTC)
Басейн Віліі з'яўляецца часткай басейна Нёмана, а басейн Прыпяці - часткай басейна Дняпра. --JerzyKundrat (размовы) 12:49, 13 жніўня 2012 (UTC)

Прывітанне! Як вам мой перапрацаваны артыкул пра кніганошаў? Калі спадабаўся, то просьба галасаваць "за" яго ў якасці добрага. З павагай. --Weldam (размовы) 19:11, 20 жніўня 2012 (UTC)

Свабодныя выявы[правіць зыходнік]

Мае сэнс закідваць на Вікісховішча, я наадварот пакрыху пераношу іх з раздзелу. Там іх лепей катэгарызуюць і выкарыстаюць шырэй.---Хамелка/ разм. 08:34, 21 жніўня 2012 (UTC)

Просьба дапамагчы знайсці кампраміс[правіць зыходнік]

Вітаю. Звяртаюся да Вас як да адміністратара Вікіпедыі з просбай пазнаёміцца з гэтай тэмай: Вікіпедыя:Форум#Просьба дапамагчы знайсці кампраміс. Bladyniec (размовы) 15:56, 22 жніўня 2012 (UTC)

Гэта не Грамадскі набытак, Панчанка памёр толькі ў 1995, выдаліце, калі ласка---Хамелка/ разм. 10:03, 23 жніўня 2012 (UTC)

Вокладка кнігі не ёсць творам П. Панчанкі. Гэта твор невядомага мастака, які аформіў кнігу больш за 70 гадоў тамму. --JerzyKundrat (размовы) 10:07, 23 жніўня 2012 (UTC)
Панчанка таксама ўладальнік аўтарскіх праў---Хамелка/ разм. 10:14, 23 жніўня 2012 (UTC)
На мастацкае афармленне вокладкі? --JerzyKundrat (размовы) 10:19, 23 жніўня 2012 (UTC)
Можа і Вы правы.---Хамелка/ разм. 12:05, 23 жніўня 2012 (UTC)

Пераклад з польскай[правіць зыходнік]

Прывітанне, дапамажыце, калі ласка, перакласці «Jako stronnik Karola Stanisława Radziwiłła Panie Kochanku zbrojnie osłaniał sesję Trybunału Litewskiego w 1763, zagrożonego interwencją wojsk rosyjskich wezwanych przez Familię Czartoryskich»---Хамелка/ разм. 05:57, 7 верасня 2012 (UTC)

Як прыхільнік Караля Станіслава Радзівіла "Пане Каханку" са зброяй у руках ахоўваў сесію Літоўскага Трыбуналу ў 1763, у сувязі з пагрозай інтэрвенцыі расійскіх войск, пакліканых Чартарыйскімі. --JerzyKundrat (размовы) 06:02, 7 верасня 2012 (UTC)
Дзякуй вялікі :)---Хамелка/ разм. 09:49, 7 верасня 2012 (UTC)

Вайніловіч[правіць зыходнік]

Прывітанне. Думаю, што выдаляць абзац пра ўшанаванне памяці Вайніловіча ў артыкуле пра Чырвоны касцёл не след - хай будзе асобна паказаны ўдзел касцёла ў гэтай справе, бо артыкул пра касцёл, а не пра Вайніловіча. Я змяніў назву падраздзела. І артыкул я яшчэ дапісваю, хоць хай удзельнікі і адміны даглядаюць, асабліва арфаграфію /// Хацеў бы папрасіць пана аб дапамозе. Паралельна шмат дзён працую над артыкулам пра Вайніловіча. Там ёсць такая рэч як "Катэгорыя з тэмай: Эдвард Адамавіч Вайніловіч" (выявы). Але не ўсе выявы ў тую катэгорыю сабраны, бо файлы запісаны ў комансе пад імёнамі "Вайніловіч", Woynollowicz", "Vajnilowic", "Войниллович" і г.д. Я не валодаю такімі аперацыямі, каб сабраць гэтыя файлы пад адну катэгорыю /// Дарэчы, ці змяняецца прозвішча "Пікарда" па склонам? Можа, у фразе "Мемарыяльная шыльда Гая Пікарда" трэба напісаць "Гая Пікарды". Сам не ведаю. /// Дзякуй.--Pracar (размовы) 13:47, 25 верасня 2012 (UTC)

Наталля Гардзіенка ("Беларусы ў Вялікабрытаніі") сапраўды ў родным склоне ўжывае "Гая Пікарды", праўда піша яна "тарашкевіцай". Імхо, можна гэта прозвішча змяняць па склонах. --JerzyKundrat (размовы) 13:52, 25 верасня 2012 (UTC)

Параметры відэа[правіць зыходнік]

Прывітанне. Звяртаюся за падказкай. Хачу ўкласці ў артыкул медыя-файл (відэа ў фармаце .avi) у аб'ёме да 50-60 МВ (магу і парэзаць драбней). Ці ёсць нейкія спецыфічныя тэхнічныя патрабаванні для ўкладаемых у команз відэа-файлаў: фармат, аб'ём, піскелі і г.д.? І як пасля гэтыя відэа-файлы ўкласці ў артыкул, якімі прыладамі? Пішыце для мяне максімальна даступней, калі ласка--Pracar (размовы) 13:20, 26 верасня 2012 (UTC)

Максімальны памер файла: 100 МБ (файл на Вашым кампутары). Дазволеныя тыпы файлаў: png, gif, jpg, jpeg, xcf, pdf, mid, ogg, ogv, svg, djvu, tiff, tif, oga. --Максім Л. (размовы) 13:31, 26 верасня 2012 (UTC)
Я пытаюся не пра выявы, а пра відэа. Якія тут для відэа пашырэнні: ogv? --Pracar (размовы) 13:40, 26 верасня 2012 (UTC)
А калі файл з фарматам .avi канвертаваць,то ў які лепей фармат - .ogv?--Pracar (размовы) 14:18, 26 верасня 2012 (UTC)

Пан Ежы, пана Pracar я адправіў да бюракрата Команз. --Максім Л. (размовы) 20:59, 26 верасня 2012 (UTC)

Сп. Ежы, а ці можам мы атрымаць ад Мінкульта інфармацыю ці тэксты пра творы мастацтва (у прыватнасці са збораў Нацыянальнага мастацага музея)?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 05:56, 30 кастрычніка 2012 (UTC)

  • Калегі, падобна, узялі паўзу, каб разабрацца з пытаннямі ліцэнзавання і аўтарскіх правоў. Наш каардынатар зарэгістраванаы ў БелВікі — Удзельнік:Marysia_k. З калегай можна звязацца праз яе старонку размоў, таксама яна чытае Форум. На Форуме ў адпаведным раздзеле пададзены электронны адрас для сувязі з адказным аддзелам Ін-та культуры Беларусі. --JerzyKundrat (размовы) 07:06, 30 кастрычніка 2012 (UTC)

Чэшскі тыдзень[правіць зыходнік]

Далучайцеся да сумеснай працы над артыкуламі Чэшскага тыдня --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:25, 13 лістапада 2012 (UTC)