Разуха стрэлкападобная
Разуха стрэлкападобная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Падвід | |||||||||||||||||
|
Разу́ха стрэлкападобная[3] (Arabis sagittata) — від кветкавых раслін роду Разуха (Arabis) сямейства капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, падоўжанае. Сцябло і лісце апушаныя. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі. Плод — сплюшчаны стручок даўжынёй 2—6 см, з выразнымі жылкамі.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф[4]. Расце ў горных стэпах, на сухіх і горных лугах, узлесках, схілах, камяністых россыпах, ў хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах, у садах і агародах.
Цвіце ў маі—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем.
Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Резуха стреловидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Arabis sagittata (Bertol.) DC. // ИАС «ООПТ России» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. В. Разуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 349.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 634. Arabis sagittata (Bertol.) DC. [A. hirsuta (L.) Scop.]— Резуха стреловидная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 260. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Резуха стреловидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Arabis sagittata (Bertol.) DC. у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
- Резуха // Проект «Архив природы России» Архівавана 22 лютага 2020. (руск.)
- Arabis sagittata (Bertol.) DC. (Резуха стреловидная) / Депозитарий живых систем «Ноев ковчег» (руск.) // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава