Разуха
Разуха | |||||||||||||||||
Arabis alpina | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Arabis L. (1753) | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Разу́ха[1] (Árabis) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя, пераважна апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, у некаторых відаў сцелецца і лёгка ўкараняецца. Лісце суцэльнае, зрэдку лірападобнае. Прыкаранёвае лісце часта ў разетцы. Кветкі з чатырма пялёсткамі, звычайна пафарбаваны ў белы, ружовы або ліловы колер. Тычынак — 6. Суквецце — шчыльная, часам шчыткападобная або парасонападобная гронка. Плод — стручок.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. Святлолюбівыя расліны. Добра растуць на рыхлых лёгкіх глебах. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды разводзяць як дэкаратыўныя, некаторыя віды — меданосныя.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 110 відаў[2]:
- Arabis alpina L. — Разуха альпійскаяtypus
- Arabis brachycarpa Rupr.
- Arabis caucasica Willd. — Разуха каўказская
- Arabis farinacea Rupr.
- Arabis flaviflora Bunge
- Arabis gerardii Besser — Разуха Жэрара
- Arabis hirsuta (L.) Scop. — Разуха шурпатая
- Arabis ionocalyx Boiss. & Heldr.
- Arabis karategina Lipsky
- Arabis kennedyae Meilke
- Arabis kokanika Regel
- Arabis nepetifolia Boiss.
- Arabis nordmanniana (Rupr.) Rupr.
- Arabis sagittata (Bertol.) DC. — Разуха стрэлкападобная
- Arabis stelleri DC.
- Arabis turrita L.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Arabis (англ.). The Plant List. Version 1.1. (14 студзеня 2013). Праверана 7 студзеня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. В. Разуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 349.
- Прохараў В. М. Разуха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Буш Н. А. Род 594. Резуха — Arabis L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 172—197. — 696 + XXX с. — 5 200 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Резуха — род Arabis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Арабис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Arabis (англ.) // The Plant List