Раймон Кено
| Раймон Кено | |
|---|---|
| фр.: Raymond Queneau | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | фр.: Raymond Auguste Queneau[1] |
| Дата нараджэння | 21 лютага 1903[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 кастрычніка 1976[2][3][…] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Janine Kahn[d] |
| Дзеці | Jean-Marie Queneau[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, драматург, раманіст, перакладчык, сцэнарыст, матэматык, пісьменнік, лібрэтыст |
| Кірунак | сюррэалізм |
| Мова твораў | французская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі |
Prix des Deux Magots[d] (1933) |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
| oulipo.net/oulipiens/RQ | |
Раймон Кено (фр.: Raymond Queneau; 21 лютага 1903[2][3][…], Гаўр[4][5][…] — 25 кастрычніка 1976[2][3][…], XIII акруга Парыжа[4][1]) — французскі пісьменнік, эсэіст, перакладчык. Удзельнік сюррэалістычнага руху, адзін з заснавальнікаў «УЛІПО — Майстэрні патэнцыйнай літаратуры» (фр. Oulipo — Ouvroir de littérature potentielle), Трансцэндэнтальны Сатрап Каледжа Патафізікі, створанага як пародыя на навуковыя супольнасці са сваімі секцыямі, падсекцыямі, пасадамі і г.д.[7]
Амаль усё жыццё працаваў у выдавецкім доме «Галімар», быў дырэктарам «Энцыклапедыі Плеяды». Вядомасць атрымаў дзякуючы раману «Зазі ў метро» (Zazie dans le métro, 1959), дзе даследуецца паўсядзённае маўленне ў супрацьстаўленні літаратурнай норме французскай мовы. У разнастайных па жанрах творах — ад матэматычных шарадаў да філасофскіх эсэ — часта эксперыментаваў, выкарыстоўваў фанетычную, т.зв. «новафранцузскую» мову, размоўную і жаргонную лексіку, распрацаваў цэлую сістэму «літаратурных пратэзаў» — фармальных абмежаванняў (паліндромы, ліпаграмы, анаграмы, г.д.), якія стымулююць уяўленне аўтара і дазваляюць пазбягаць штампаў і стэрэатыпаў. На беларускую мову вершы Раймона Кено перакладаў Зміцер Колас.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Fichier des personnes décédées mirror Праверана 24 лютага 2023.
- 1 2 3 4 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 4 Raymond Queneau
- 1 2 3 4 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- 1 2 ZKM Zentrum für Kunst und Medien Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
- ↑ https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
- ↑ prajdzisvet.org(недаступная спасылка)