Бірвета

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Бірвета)
Jump to navigation Jump to search
Бірвета
літ.: Birvėta
Каля вёскі Казяны
Каля вёскі Казяны
Характарыстыка
Даўжыня 34 км
Плошча басейна 1600 км²
Басейн Заходняя Дзвіна
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 10,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Возера Эрзветас
 · Вышыня 132[1] м
 · Каардынаты 55°17′16,49″ пн. ш. 26°31′26,71″ у. д.HGЯO
Вусце рака Дзісна
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Казяны
 · Вышыня 124[1] м
 · Каардынаты 55°16′54,49″ пн. ш. 26°52′18,12″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,3 м/км
Размяшчэнне
Краіны Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бірвета (Віцебская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Бірвета (Літва)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Бірвета на Вікісховішчы

Бірвета (літ.: Birvėta) — рака ў Пастаўскім і Браслаўскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама ў Літве, правы прыток ракі Дзісна (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 34 км. Плошча вадазбору 1600 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Пачынаецца з возера Эрзветы (Эрзветас[1]) і цячэ на працягу 31 км па тэрыторыі Літвы. Нізкая плынь на мяжы Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў на Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну каля вёскі Казяны.

Асноўны прыток у Беларусі — рака Мядзелка. Прытокі: Свіла і Камоя (Літва)[1]. У басейне ракі возера Свірус (Літва)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]