Заальшанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Заальшанка)
Jump to navigation Jump to search
Заальшанка
Даўжыня 17 км
Вадазбор 99 км²

Заальша́нка, Альша́нка — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Чарніца (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Пяскі Руднянскага раёна Смаленскай вобласці, вусце за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Дразды Лёзненскага раёна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.